Савет БДПУ: 28.05.2020
28 мая 2020 г. пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося паседжанне Савета ўніверсітэта ў on-line фармаце.
Абмяркоўвалася пытанне “Аб арганізацыі і выніках навукова-даследчай і інавацыйнай работы на гістарычным факультэце”
У пасяджэнні прымалі ўдзел намеснікі дэканаў факультэтаў і намеснікі дырэктараў інстытутаў па навуковай рабоце, загадчыкі кафедраў, кіраўнікі навуковых тэм і студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый.
З аснощным дакладам выступіла дэкан гістарычнага факультэта Вераніка Пятроўна Скок, якая адзначыла: што сучасны этап развіцця патрабуе ад універсітэтаў больш актыўнага ўкладу ў развіццё эканомікі, заснаванай на ведах, з дапамогай камерцыялізацыі вынікаў навукова-даследчай дзейнасці і стварэння новых навукаёмістых прадпрыемстваў. Гэтым задачам ў поўнай меры адпавядае мадэль прадпрымальніцкага універсітэта або універсітэт 3.0. Яна прадугледжвае стварэнне ўнутры універсітэтаў інтэграванай адукацыйнай, навуковай і прадпрымальніцкага асяроддзя для камерцыялізацыі навуковых распрацовак, а таксама накіравана на выкананне задач па павышэнню якасці і эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў.
У дадзеным кантэксце асаблівае значэнне набывае праблема развіцця навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці кожнага структурнага падраздзялення ВНУ. Не з'яўляецца выключэннем і гістарычны факультэт.
Якасць навукова-інавацыйнай дзейнасці залежыць ад навуковай кваліфікацыі кадраў.
На факультэце працуюць 53 штатныя супрацоўнікі з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, з іх 37 маюць вучоную ступень кандыдата навук, 7 − вучоную ступень доктара навук. Доля выкладчыкаў з вучонай ступенню складае 83%, што з’яўляецца адным з найлепшых паказчыкаў у БДПУ.
Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва і прымае ўдзел у рэалізацыі навуковых праграм рознага ўзроўню: Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2016–2020 гг. «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства» − 9 тэм, галіновых навукова-тэхнічных праграм – 1, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў – 4, грантаў Міністэрства адукацыі – 4, эксперыментальнага праекту «Erasmus+» – 1, кафедральных тэм навукова-даследчай работы – 3. З 24 тэм больш за палову выконваюцца на кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, 7 – на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, 4 – на кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі. Супрацоўнікі гістарычнага факультэта з’яўляюцца навуковымі кансультантамі эксперыментальных і інавацыйных праектаў Міністэрства адукацыі.
Вынікі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу ўкаранёны ў адукацыйны працэс БДПУ, устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (за 2018−2020 гг. − 45 актаў аб укараненні вынікаў НДР)
Павысілася публікацыйная актыўнасць прафесарска-выкладчыцкага складу: за апошнія 3 гады выкладчыкамі факультэта было апублікавана 12 манаграфій, 36 дапаможнікаў і практыкумаў, 98 артыкулаў у часопісах, рэкамендаваных ВАК, 27 – у часопісах з рэфератыўнай базы РІНЦ, 3 – у часопісах з рэфератыўнай базы Scopus.
У аспірантуры навучаюцца 15 аспірантаў, 13 дактарантаў, аднак, як паказала атэстацыя ў красавіку 2020 г., 2 аспіранты і 4 дактаранты былі атэставаны камісіяй умоўна. У адпаведнасці з праграмай «Кадры 2016−2020» на апошнія 3 гады былі запланаваны абароны 9 кандыдацкіх і 2 доктарскіх дысертацый, аднак абаронены толькі 3 дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.
Ажыццяўляецца мэтанакіраваная праца па прыцягненні фінансавання на выкананне тэм навукова-даследчых работ.
Навукова-даследчая работа студэнтаў арганізуецца на факультэце ў рамках дзейнасці студэнцкага навуковага таварыства, студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый (СНДЛ), а таксама індывідуальнай навукова-даследчай працы. На факультэце функцыянуюць 4 СНДЛ. Трохбаковая сувязь «навукова-даследчая дзейнасць СНДЛ» − «навуковая і эксперыментальная дзейнасць ППС» − «дзейнасць філіялаў кафедраў» забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў матывацыі да навукова-даследчай дзейнасці, усведамлення яе значэння для прафесійнага развіцця і вызначэння ўласных асобасных перспектыў. Члены СНДЛ дэманструюць высокі ўзровень публікацыйнай актыўнасці (145 публікацый, у тым ліку 16 у часопісах, рэкамендаваных ВАК для публікацыі матэрыялаў дысертацыйных даследаванняў).
Члены СНДЛ прымаюць удзел у конкурсах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, конкурсах даследчых праектаў і навукова-метадычных распрацовак, выставах, арганізуюць свае навукова-метадычныя мерапрыемствы.
В.П. Скок таксама адзначыла напрамкі развіцця навукова-даследчай і інавацыйнай работы на факультэце:
-
Павышэнне высокага ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці і кваліфікацыі супрацоўнікаў факультэта.
-
Правядзенне навуковых распрацовак па практыка-арыентаваным навуковым праблемам з іх непасрэднай апрабацыяй на эсперыментальных і інавацыйных пляцоўках і базах практык.
-
Прыцягненне матываваных студэнтаў і магістрантаў да навукова-даследчай і інавацыйнай работы.
-
Выкарыстоўванне механізма “навуковая лаўка”.
-
Фарміраванне пазітыўнага іміджу факультэта як навукова-інавацыйнай пляцоўкі.
Мерапрыемства прайшло ва ўстаноўленай форме.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




