Информационный банк эффективных практик формирования функциональной грамотности обучающихся 


     

 
220030, Республика Беларусь, 
г. Минск, ул. Советская, 18
Исторический факультет, корп.1
 
Приемная декана
Декан: тел. +375 (17) 3112278, каб. 34, внутр. тел. 111

Секретарь: тел. +375 (17) 3112278, каб. 34, внутр. тел. 236
 
Режим работы деканата:
Понед.-четв.: 8.30-17.30
Пятн.: 8.30-16.00

Заместитель декана по учебной работе
тел. +375173112283, внутр. тел. 417
3 этаж, каб. 35
 
Заместитель декана по научной работе
тел. +375173112283, внутр. тел. 417
3 этаж, каб. 35
 
Заместитель декана по воспитательной работе
тел. +375173112284, внутр. тел. 418
3 этаж, каб. 31

E-mail: history@bspu.by


 Поиск по сайту:

 

 

 

 

 

 

 

События

«МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА»: ВЫНІКІ КОНКУРСУ

2021-01-06

На працягу 2018-2020 гадоў на гістарычным факультэце праводзіўся конкурс відэаролікаў, прысвечаных Году малой радзімы. Да ўдзелу ў ім былі запрошаны не толькі студэнты-гісторыкі, але і прадстаўнікі філалагічнага і фізіка-матэматычнага факультэтаў. На конкурс было прадстаўлена болей за 20 відэаролікаў, аўтары якіх дзяліліся з намі сваімі кавалачкамі шчасця, расказвалі пра цудоўныя мясціны, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою.  

Камісія у складзе дэкана гістарычнага факультэта В.П.Скок, намеснікаў дэкана Т.В.Барышнай, П.А.Мацюша, а таксама дацэнта кафедры гісторыі Беларусі А.Ф.Рацько падвяла вынікі творчага конкурсу «Мая малая радзіма». Сем лепшых работ былі вывешаны на сайце факультэта.

Дыпломам 1-й ступені адзначаны праект студэнткі гістарычнага факультэта (гр. 260119) Маі Раманюк, у якім ідзе гаворка пра Шчорсаўскую зямлю, што на Гарадзеншчыне, пра яе слаўную гісторыю і цудоўную прыроду. Дыпломам 2-й ступені узнагароджана студэнтка 2-га курса фізіка-матэматычнага факультэта (гр. 240519) Паліна Яськевіч. У сваёй рабоце яна змагла перадаць ўсю глыбіну павагі і добрай памяці пра родную вёску Маліноўшчыну Маладзечненскага раёна Мінскай вобласці. Дыпломам 3-й ступені ўзнагароджана студэнтка гістарычнага факультэта (гр. 260119) Ганна Яшкіна. Яна маляўніча і натхнёна распавяла пра старажытны Слуцк, дзе нарадзілася і вырасла. Яе відэаролік завяршаецца няўміручымі словамі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа:

«Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю»

Гісторыю свайго краю трэба ведаць, любіць і ганарыцца – такі агульны пасыл усіх прадстаўленых работ. Камісія лічыць, што праект «Мая малая радзіма» павінен прадоўжыцца і ў новым 2021 годзе.