Адкрыццё літаратурна-дакументальнай часовай выставы
10 сакавіка 2021 года ў музеі БДПУ адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай часовай выставы, прысвечанай мінскаму перыяду жыцця і творчасці Максіма Багдановіча і яго бліжэйных сяброў з клуба інтэлігенцыі «Беларуская хатка» «І толькі на цябе надзея…» філіяла «Дзяржаўнага музея гісторыі беларуская літаратуры» «Беларуская хатка».
Адкрыцце выставы пачалося музычным прывітаннем народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Ярыца” пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка – Шугаева Аляксандра Міхайлавіча. З вітальным словам выступіў намеснік дэкана гістарычнага факультэта па навуковай працы Матюш Павел Аркадз’евіч. Часовую выставу адкрыла загадчык філіяла “Беларуская хатка” “Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры” Лабада Таццяна Анатольеўна. На працягу мерапрыемства праводзілася экскурсія малодшым навуковым супрацоўнікам музея “Беларуская хатка” Анчак Ілонай Мікалаеўнай. У ролі вядучых выступілі загадчык музея БДПУ Козік Анастасія Канстанцінаўна і студэнт 3 курса гістарычнага факультэта Рачылоўскі Мікіта.
З кампазіцыей на вершы М.Багдановіча выступіў народны літаратурны тэатр “Жывое слова” под кіраўніцтвам мастацкіх кіраўнікоў – Алесі Сівохінай, Алеся Мойскага, таксама прінялі ўдзел студэнты гістарычнага факультэта – Бандаровіч Яўгеній (2 курс), Мажуль Ксенія (2 курс), Кляшчонак Антон (1 курс) – з вершамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Трэба адзначыць, што музей БДПУ упершыню прымае падобную выставу. Запрашаем Вас наведаць літаратурна-дакументальную часовую выставу «І толькі на цябе надзея…», якая будзе дзейнічаць да 27 сакавіка 2021 года. Па пытаннях арганізацыі і правядзення экскурсій звяртайцеся па тэлефоне: 80259239801 (загадчык музея – Козік Анастасія Канстанцінаўна).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




