220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
Исторический факультет, корп.1
 
Приемная декана:
тел. +375 (17) 3112278
Внутр.тел.: 111 
3 этаж, каб. 34
 
Деканат

Заместитель декана по учебной работе
тел. (+37517) 2264025
3 этаж, каб. 35
 
Заместитель декана по научной работе
тел. (+37517) 2264025
3 этаж, каб. 35
 
Заместитель декана по воспитательной работе
тел. (+37517) 2264617
3 этаж, каб. 31

E-mail: history@bspu.by

 

НАШИ ПРОЕКТЫ:


 



 Поиск по сайту:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

События

Да 70-ці годдзя Вялікай Перамогі

2015-05-18
5 мая 2015 года ў гімназіі №174 г. Мінска ў гонар 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне была праведзена VIII міжнародная маладзёжная навукова-практычная канферэнцыя “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”, арганізатарамі якой выступілi Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, Камітэт  па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі гарадскі  інстытут  развіцця адукацыі, упраўленнt адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, гімназія №174 г. Мінска. 
Канферэнцыя мела на мэце раскрыццё значэння Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў у фарміраванні гістарычнай памяці народа і маральных асноў грамадства, ваенна-патрыятычным выхаванні сучаснай моладзі, прыцягненні вучняў да навукова-даследчай работы, актывізацыі міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва моладзі.
На пленарным паседжанні з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся начальнiк аддзела выхаваўчай работы Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Г.В. Рысевец, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В. Даніловіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных сіл СССР, удзельнік вызвалення Беларусі і горада Мінска, член ваенна-навуковага таварыства пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр у адстаўцы А.Ф. Фень, намеснік дэкана гістарычнага факультэта, кандыдат гістарычных навук У.М. Кадзіра. Яны падкрэслілі, што перамога над фашызмам была атрымана сумеснымі намаганнямі ўсіх народаў СССР, у тым ліку і беларускага народа. Савецкі Саюз вынес асноўны цяжар вайны і ўнес рашаючы ўклад у разгром нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Сёння па многіх пытаннях, звязаных з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, у грамадстве, сярод прафесійных гісторыкаў адсутнічае адзінства поглядаў, выказваюцца супрацьлеглыя пункты гледжання. Таму задача айчынных гісторыкаў, настаўнікаў, ветэранаў – данесці да моладзі праўду аб мінулай вайне, паказаць, што Савецкі Саюз здолеў знайсці ў сабе сілы не толькі пераламіць няўдачы першапачатковага этапа вайны, але і ў наступным разграміць ворага. Ён не толькі адстаяў сваю свабоду і незалежнасць, але і выратаваў сусветную цывілізацыю.
На конкурс было прадстаўлена 226 работ вучняў сярэдніх навучальных устаноў горада Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама Масквы, Смаленска і Астаны. У 10 секцыях канферэнцыі, якімі кіравалі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДПУ, а таксама настаўнікі гісторыі Мінска, Масквы, Калугі, Астаны, журы заслухала даклады ўсіх удзельнікаў.
У рамках канферэнцыі быў арганізаваны круглы стол для настаўнікаў Мінска, рэгіёнаў нашай краіны і замежжа, які праводзілі выкладчыкі гістарычнага факультэта БДПУ, дацэнты А.Ф. Вялікі і А.Ф. Рацько. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі актуальныя праблемы выкладання гісторыі Беларусі на сучасным этапе, гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у школе, падзяліліся сваімі напрацоўкамі па рабоце з вучнямі, якія цікавяцца ваеннай гісторыяй і маюць інтарэс і здольнасці да навуковых даследаванняў. Была дадзена інфармацыя аб штогадовай Інтэрнэт-алімпіядзе па гісторыі, якую арганізуе гістарычны факультэт нашага ўніверсітэта. Кіраўнікі круглага стала правялі прафагітацыйную работу. Настаўнікам гісторыі расказалі аб гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта, яго прафесарска-выкладчыцкім складзе, аплаце вучобы, магчымасці атрымаць месца ў інтэрнаце і інш. Была звернута ўвага настаўнікаў гісторыі на тое, што для студэнтаў на факультэце створаны добрыя ўмовы не толькі для вучобы, адпачынку, заняццямі спортам, але і правядзенні навукова-даследчыцкай  працы.
Па завяршэнні канферэнцыі лепшыя маладыя даследчыкі былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой і трэццяй ступеняў, пахвальнымі водгукамі. Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі сертыфікаты.
Падзяка выкладчыкам факультэта за актыўную работу старонка 1, старонка 2