Творчая гасцёўня
30 лістапада 2017 года студэнты гістарычнага факультэта наведалі творчую вечарыну дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства, паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтара слоў Гімна БДПУ Мікалая Віктаравіча Шабовіча “Я да цябе прапісаны, мой край”. З самага пачатку імпрэзы ў зале бібліятэкі №1 імя Л.М.Талстога панавала шчырая і добразычлівая атмасфера. Аўтар прачытаў свае новыя вершы, прысвечаныя роднай Мядзельшчыне і тэме кахання, а ў выкананні яго сяброў-музыкантаў Дзмітрыя Пятровіча, Анатоля Міхальчэнкава, Алега Малашчыцкага, Андрэя Зыгмантовіча і Вольгі Драздовай прагучала нямала песень на словы М.Шабовіча. Дзякуючы творчасці паэта гледачы пранікліся пачуццём любові да родных мясцін, да мілагучнай беларускай мовы, атрымалі магчымасць вярнуцца ў сваё першае каханне. Усе прысутныя атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. Студэнты выказваюць падзяку Мікалаю Віктаравічу за цудоўную сустрэчу!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




