Сход студэнтаў 2 –га курса
11 сакавiка 2020 года на гістарычным факультэце адбыўся сход прадстаўнікоў студэнцкага актыву са студэнтамі другога курса. Пад час мерапрыемства студэнтаў пазнаёмілі з дзейнасцю студэнцкага савета, прафкама , "БРСМ" і студэнцкага навуковага таварыства.
Перад студэнтамі выступіла з прамовай намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Барышная Таццяна Васільеўна. Затым кожны з кіраўнікоў галін студэнцкага актыву прадставіў перад сабранымі дзейнасць сваіх падраздзяленняў i заклiкаў зацiкаўленых студэнтаў уключыцца ў грамадскую дзейнасць, каб правесці час сваёй вучобы як мага лепш і як мага пазітыўней.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




