Прафесійная арыентацыя моладзі ў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Ганцавічы"
02.12.2019 студэнтка першага курса Рылко Софія і студэнт другога курса Уладзіслаў Кіршун у межах рэалізацыі плана па прафесійнай арыентацыі моладзі правялі ў ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Ганцавічы" мерапрыемства "Вучыцеся з намі, вучыцеся ў нас!"
Вучням была прадстаўлена падрабязная інфармацыя пра факультэты БДПУ, гісторыі і традыцыях універсітэта. Быў паказаны відэаролік пра ўніверсітэт, раздадзены інфармацыйныя матэрыялы. Асаблівая ўвага была звернута на спецыяльнасці гістарычнага факультэта.
Студэнты прадставілі жывы аповед аб студэнцкім жыцці на гістарычным факультэце: аб навукава - даследчай працы, КВНскім і валанцёрскім руху, студэнцкіх забавах.
Адміністрацыя школы выказала ўдзячнасць БДПУ за якасную падрыхтоўку спецыялістаў, адзначыўшы добры ўзровень ведаў па прадмету і дастатковы ўзровень метадычнай падрыхтоўкі, праяўляюць творчы падыход да педагагічнай прафесіі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




