Наведалі Дом літаратара
6 кастрычніка 2020 г. студэнты групы 360120 наведалі Дом літаратара, дзе падводзіліся вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурсу “Нашай Перамозе – 75”. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі каля 20 пісьменнікаў. Прыемна, што сярод узнагароджаных быў і наш выкладчык беларускай мовы Шабовіч Мікалай Віктаравіч. Ён атрымаў Дыплом названага конкурсу і Дыплом Лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Максіма Танка ў галіне паэзіі за кнігу вершаў "Я і Ты" (2019 г.) Шквал апладысментаў прайшоўся па зале, калі Мікалай Віктаравіч выйшаў на сцэну. Гэта было нешта неверагоднае, і кожны з прысутных у зале змог адчуць гэтую радасць.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання была канцэртная праграма, на якой былі прачытаны лепшыя паэтычныя творы і выкананы выдатныя беларускія песні. Добрая музыка напоўніла сэрцы гледачоў цяплом і дабрынёй.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




