Навагодні квэст - гульня "Грынч: выкрадальнік навагодніх святаў
24.12.2019 на гістарычным факультэце прайшоў навагодні квэст – гульня "Грынч: выкрадальнік навагодніх святаў". Удзельнікамі гульні сталі студэнты I і II курсаў. Падрыхтавана гульня была Студсаветам і Прафкамам.
Падчас гэтага квэста ўдзельнікі павінны былі выконваць заданні і, такім чынам, вярнуць на гістфак навагодняе свята.
Заданні былі каманднага характару. Гульцы павінны былі адказваць на пытанні, вырашаць галаваломкі і адгадваць загадкі.
Нягледзячы на ўсе хітрыкі Грынча, нашым студэнтам удалося перамагчы злодзея і вярнуць Новы Год на наш факультэт.
Кожны з удзельнікаў атрымаў вялізную масу станоўчых эмоцый і ўражанняў. Кожны змог праявіць сябе і паказаць свае здольнасці.
Пасля квэста адбыліся віншаваннi выкладчыкаў, а таксама раздача падарункаў "Таемнага Санты".
Калядныя і навагоднія святы працягваюцца, а значыць казачная атмасфера будзе яшчэ больш напаўняць наш факультэт.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




