Навукова-практычная канферэнцыя для студэнтаў і школьнікаў
10 красавіка 2015 г. на гістарычным факультэце БДПУ будзе праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя для студэнтаў і школьнікаў «Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі: да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»
Тэматычнае поле канферэнцыі:
1. СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
2. Пачатак вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
3. Акупацыйны рэжым. Палітыка генацыду і рабаўніцтва на тэррыторыі Беларусі.
4. Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў Беларусі.
5. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
6. Асабістыя ўспаміны, сямейная памяць, мемуарыстыка аб Вялікай Айчыннай вайне.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі: вусны даклад, прэзентацыя, калектыўнае паведамленне.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Час выступу на канферэнцыі – 5 хвілін, калектыўныя паведамленні – да 10 хвілін.
Па выніках канферэнцыі лепшыя даклады будуць рэкамендаваныя да друку.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 6 красавіка 2015 г. накіраваць аргкамітэту матэрыялы з указаннем звестак аб аўтары (ах).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




