Студенческие научно-исследовательские лаборатории исторического факультета БГПУ
Студенческие научно-исследовательские лаборатории (СНИЛ) приглашают вступить в ряды молодых ученых!
Для всех, кто желает изучать историю и социально-гуманитарные дисциплины углубленно!
Цели работы лабораторий:
регистрация и поощрение студентов занимающихся научной деятельностью;
помощь в написании статей, курсовых и дипломов;
ориентация в выборе научного руководителя;
информирование о будущих конференциях;
подготовка и участие в научных мероприятиях;
освоение приемов самостоятельного научного исследования
Наши лаборатории:
Рубикон
Руководитель
Сурма Кирилл Александрович
доцент кафедры всеобщей истории и методики преподавания истории, кандидат исторических наук
vseo@bspu.by
Приказы и план работы
Приказ ректора БГПУ «О создании студенческой научно-исследовательской лаборатории на историческом факультете». Ссылка
Приказ ректора БГПУ «О назначении научного руководителя студенческой научно-исследовательской лаборатории исторического факультета БГПУ». Ссылка
План работы
О СНИЛ
Почему «Рубикон»? В бытность Древнего Рима, пересечение Юлием Цезарем речки Рубикон в Италии, ознаменовало изменение всего хода истории римского государства.
Мы хотим, чтобы стремящийся к науке студент смог перейти свой Рубикон, то есть некую грань, отделяющую его обычную студенческую учебу, к деятельности молодого ученого, изменив и повысив свой уровень научного познания, исследования и стиля.
Главная цель деятельности нашей СНИЛ: помощь студентам в научных изысканиях, координация реализации и развития их компетенций, нахождение и переход своего Рубикона!
Основные направления работы СНИЛ:
углубленное изучение различных аспектов истории мировых цивилизаций от древнейших времен до современности;
волонтерская работа в рамках реализации социально-исторических проектов факультета;
формирование практических умений по отбору и структурированию исторической информации, её использованию в научных статьях;
выработка индивидуального научного стиля у каждого из участников лаборатории;
стимулирование развития у студентов навыков публичного выступления и самообразования, необходимых для защиты квалификационных работ, а также в последующей профессиональной деятельности;
организация и проведение студенческих научных и образовательных мероприятий, участие в работе республиканских и международных научно-практических конференций;
апробация и внедрение результатов научного исследования в образовательный процесс;
организация информационно-методического сопровождения применения результатов работы СНИЛ.
Наши достижения
Постоянный коллектив лаборатории, в который входят студенты разных курсов.
Наши "лаборанты" доказали эффективность своей деятельности, приняв участие в ряде научных мероприятий факультетского и университетского уровня (конференция "Актуальный проблемы социально-гуманитарного знания", участие в Декаде студенческой науки, поездки на научные конференции в Гродно).
Благодаря совместной деятельности преподавателей и студентов, разработан ряд интересных проектов, реализовывать которые попытаются "лаборанты" в рамках своей деятельности.
Количество опубликованных статей участниками СНИЛ "Рубикон" за учебный 2015-2016 год составило 26 наименований, за 2016-2017 год - 52.
Разработанный руководителем "Рубикона" С.П. Шупляком и членами СНИЛ стартап "Народный учебник" стал победителем инновационных проектов конкурса БГПУ в 2016.
Разработанный членом "Рубикона" А.В. Плыгавко проект "Гiстарычная дапамога" стал победителем в конкурсе проектов БГПУ в 2017.
На конкурсе "Лучшая СНИЛ БГПУ" лаборатория "Рубикон" стала победительницей в номинации "Лучшая СНИЛ в области социально-гуманитарных наук" в 2018 г.
Это свидетельствует о том, что деятельность лаборатории значима как для факультета, так и для университета в целом.
Спадчына
Кіраўнік
Рацько Аляксандр Фёдаравіч
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў, кандыдат гістарычных навук
alratko@mail.ru
Загады і план работы
Загад рэктара БДПУ "Аб студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі на гістарычным факультэце". Спасылка
План работы
Аб СНІЛ
Галоўнай мэтай дзейнасці СНДЛ з'яўляецца:
стымуляванне навукова-даследчай работы студэнтаў,
павышэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі БДПУ, а таксама
развіццё навуковага патэнцыялу студэнтаў, якія даследуюць айчынную гісторыю.
Галоўныя задачы:
фарміраваць практычныя ўменні па адборы і структураванню гістарычнай інфармацыі, яе выкарыстанню ў навуковых публікацыях;
фарміраваць ў студэнтаў практычныя ўменні і навыкі правядзення самастойнай, а таксама калектыўнай навукова-даследчай работы;
вывучыць і выкарыстоўваць методыкі апрацоўкі дакументальнай архіўнай інфармацыі і выкарыстання яе ў вучэбнай і навукова-даследчай рабоце;
рэалізаваць сацыяльна-адукацыйныя праекты «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсу», «Выстаялі. Перамаглі»,«Архіў. Гісторыя. Памяць».
Падтрымка і мадэрацыя сайта сацыяльна-адукацыйнага праекта «Выстаялі-Перамаглі!». Публікацыя артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Выстаялі –Перамаглі!» - гэта даніна памяці і глыбокай павагі да ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усяго прафесарска-выкладчыцкага складу, усіх аспірантаў, студэнтаў, супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта, якія выстаялі ў 1941-м і перамаглі ў 1945-м гадах. Спасылка
«Мінск і Міншчына»
Правядзенне пошукавай работы і публікацыя артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсы», прысвечанага святкаванню ў 2017 г. 950-годдзя першага ўпамінання нашага горада ў "Аповесці мінулых гадоў".
«Архіў. Гісторыя. Памяць.»
Адбор, археаграфічная апрацоўка дакументальнага архіўнага матэрыяла ў рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта СНДЛ «Архіў. Гісторыя. Памяць» з мэтай стварэння базы дадзеных гістарычных крыніц, для выкарыстання студэнтамі і выкладчыкамі ў правядзенні семінарскіх і лекцыйных заняткаў. Спасылка
«Ураджэнцы Казахстана ў партызанскім руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.)»
Мэта праекта - вызначыць ролю і месца ўраджэнцаў Казахстана ў партызанскім руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.). Плануецца прааналізаваць колькасны, прафесійны, нацыянальны, сацыяльны і адукацыйны склад казахстанцаў-партызан; ахарактарызаваць ролю казахстанцаў у партызанскім руху ў Беларусі ў перыяд найбуйнейшых наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў 1943-1944 гг.
Нашы дасягненні
Наша СНДЛ была створана 2011 г. пад назвай «Айчынная і сусветная гісторыя». З 2016 г. назва лабараторыі змянілася на «Спадчына». За гэтыя гады былі дасягнуты пэўныя поспехі.
Члены СНДЛ «Спадчына» прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні (сумесна з інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і гімназіяй №174 г. Мінска) міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа».
Настаўнікам і школьнікам гімназіі членамі СНДЛ у рамках ажыццяўлення праекта «Подзвігу народа жыць у стагоддзях (да 70-годдзя Вялікай Перамогі)» была аказана метадычная дапамога ў падрыхтоўцы публікацый для аднайменнага зборніка навуковых прац, выдадзенага на гістарычным факультэце.
У 2014-2015 навучальным годзе член СНДЛ, студэнт трэцяга курса Юрый Коўшык удзельнічаў у распрацоўцы НДР «Адмена прыгоннага права. Уніфікацыя саслоўя сельскіх абывацеляў (1857 г. - пачатак ХХ ст.)», якое выконвалася ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава».
У 2014 годзе паступіла ў магістратуру 4 члена СНДЛ; у 2015-м – 3 ў магістратуру і 2 у аспірантуру; у 2016-м - 11 у магістратуру.
СНДЛ «Спадчына», аспірант 3-га года навучання Тарановіч Крысціна Юр'еўна 10 чэрвеня 2016 г. датэрмінова абараніла дысертацыю «Дзейнасць землеўпарадкавальных камісій па рэалізацыі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі (1906 - 1917 гг.)» па спецыяльнасці «07.00.02 - айчынная гісторыя» (гістарычныя навукі).
19 красавіка 2016 г. ў рамках дэкады студэнцкай навукі БДПУ адбыўся конкурс «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДПУ». СНДЛ «Спадчына» была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Лепшая СНДЛ у галіне сацыяльна-гуманітарных навук»
«Подзвігу народа жыць у стагоддзях» - правядзенне пошукавай работы па збору інфармацыі аб барацьбе партызан і падпольшчыкаў Беларусі ў гады акупацыі, удзеле беларусаў у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, палітыцы генацыду на нашых землях, помніках, музеях, кінафільмах, выставах, кніжках, мерапрыемствах і г.д., прысвечаных вайне. Размяшчэнне вынікаў сваіх даследаванняў у выглядзе прэзентацый, фотарэпартажаў, выдэаролікаў на старонцы сайта.
У 2016-2017 навучальным годзе ў склад СНДЛ «Спадчына» уваходзіў 51 удзельнік, сярод якіх: 33 студэнта, 3 магістранта, 4 аспіранта і 11 школьнікаў. Гэта вялікі калектыў, дзе ў кожнага была магчымасць выбраць сабе цікавую тэму навуковага даследавання. А тэм, якія распрацоўваюцца намі, звышдастаткова! Возьмем, да прыкладу, праект «Выстаялі. Перамаглі». Тут патрэбна знайсці матэрыял аб выкладчыках і студэнтах нашага ўніверсітэта, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Мы ўжо падрыхтавалі і размясцілі на сайце гістарычнага факультэта артыкулы пра прафесароў М. Г Булахававе і Д. І. Вадзінскім, аб дацэнце Г. М. Каванцавай. На чарзе інтэрнэт-публікацыі пра прафесара М. С. Яўневіча і дацэнта М. Д. Каўшарава. Акрамя таго, падрыхтаваны інтэрактыўныя альбомы аб М. Р. Булахаве і Д. І. Вадзінскім, гартаючы старонкі якіх, можна падрабязней пазнаёміцца з баявой і працоўнай дзейнасцю гэтых выдатных людзей.
Мара любога гісторыка знайсці новыя, яшчэ не вядомыя факты, вывучыць іх, прааналізаваць і зрабіць высновы, распрацаваць свой погляд на праблему. Менавіта гэтаму і спрыяе ўдзел членаў СНДЛ у праекце «Архіў. Гісторыя. Памяць». Нам даецца ўнікальная магчымасць працы з сапраўднымі дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. А. Ф. Вялікі – старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва (ён жа – загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў) штогод дае нам такую магчымасць. Анатоль Фёдаравіч праводзіць спецыяльныя заняткі на базе архіва, знаёміць з багатымі фондамі, да многіх з якіх не дакраналася рука даследчыка! Вось, дзе захоўваюцца цікавыя дакументы, якія можна ўвесці ў навуковы зварот, і сказаць сваё слова ў гістарычнай навуцы.
Але не толькі архіўны дакумент цікавіць гісторыка. Не менш каштоўнымі з'яўляюцца звесткі і факты, запазычаныя з вуснаў непасрэдных відавочцаў гістарычных падзей. У гэтым навучальным годзе члены лабараторыі ўпершыню праводзілі валанцёрскую працу на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Маскоўскага раёна г. Мінска. Яны сустракаліся з былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Звесткі, сабраныя студэнтамі, папоўнілі сайт тэрытарыяльнага цэнтра гістарычнай інфармацыяй, а сама валанцёрская праца – бясцэнны вопыт для будучых гісторыкаў і студэнтаў. Бо так малады даследчык можа навучыцца працаваць не толькі з архіўнымі крыніцамі, але і з людзьмі, якім, на жаль, давялося адчуць на сабе ўвесь жах ваенных гадоў, чые жыцці былі абмежаваныя калючым дротам канцэнтрацыйных лагераў.
Яшчэ адзін цікавы праект распрацоўваўся сябрамі нашай СНДЛ ў 2016-2017 навучальным годзе. Гаворка ідзе аб правядзенні пошукавай работы і публікацыі артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсы», прысвечанага святкаванню ў 2017 г. 950-годдзя першай згадкі нашага горада ў «Аповесці мінулых гадоў», а таксама 40-годдзю Маскоўскага раёна сталіцы.
Мы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні 4 красавіка 2017 г. гарадской навукова-практычнай канферэнцыі «Маскоўскі раён г. Мінска: гісторыя і сучаснасць (1977-2017 гг.). Да 40-годдзя Маскоўскага раёна». Студэнты пабывалі практычна ва ўсіх кутках раёна, сфатаграфавалі славутасці, сабралі неабходны матэрыял пра тых людзей, імёнамі якіх названы вуліцы, аб установах культуры і адукацыі, прамысловых прадпрыемствах, помніках, скверах. Абагульняючы сабраныя факты, былі падрыхтаваныя прэзентацыі пра кожную вуліцу і аформленыя артыкулы пра іх. Лепшыя з работ былі прадстаўленыя на выставе ў дзень правядзення канферэнцыі, а іх аўтары выступілі на секцыйным пасяджэнні, дзе распавялі пра вынікі сваіх даследаванняў. Усе ўдзельнікі канферэнцыі былі адзначаны памятнымі падарункамі ад адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска і Сертыфікатам ўдзельніка канферэнцыі.
17 красавіка 2017 г. у рамках дэкады студэнцкай навукі наша студэнцкая навуковая лабараторыя стала пераможцам у намінацыі «Лепшая СНДЛ ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук», а яе кіраўнік, А. Ф. Рацько, быў узнагароджаны дыпломам II ступені за прадуктыўнае індывідуальнае кіраўніцтва навукова-даследчай працай студэнтаў.
СНДЛ «Спадчына» – гэта каманда людзей з рознымі інтарэсамі. Але разам іх аб'ядноўвае адно – гісторыя. Гісторыя – захавальніца ўсіх нашых дзеянняў, настаўнік жыцця, сведка мінулага, прыклад, праца над памылкамі для сучаснасці і будучыні. Наш абавязак – захаваць памяць аб тым, што было, і, вядома ж, не дапусціць у будучыні тых памылак, якія ўжо былі здзейснены ў мінулым!
Што рабіць, калі хочаш стаць членам СНДЛ «Спадчына»?!
Усё проста! Звязвайся з кіраўніком СНДЛ А.Ф. Рацько па электроннаму адрасу: alratko@mail.ru. Месца сустрэчы: кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ - аўдыторыя 98, паверх 9, галоўны корпус.
Клио
Руководитель
Корзюк Александр Александрович
доцент кафедры всеобщей истории и методики преподавания истории
главный редактор научно-теоретического-научно-методического журнала «Беларускі гістарычны часопіс» и научно-методического журнала «Гісторыя і грамадазнаўства»
кандидат педагогических наук, доцент
vseo@bspu.by
Приказы и план работы
Приказ ректора БГПУ «О студенческой научно-исследовательской лаборатории на историческом факультете». Ссылка
План работы
О СНИЛ
Нашдевиз: Dictum est factum!
Почему «Клио»? Согласно древнегреческой мифологии, Клио – одна из девяти Муз, дочь Зевса, покровительница истории.
Главная цель деятельности нашей СНИЛ:
формирование профессиональных компетенций в области школьного историко-обществоведческого образования, экскурсионно-краеведческой и музейной деятельности.
Основные направления работы СНИЛ:
углубление знаний о современных методах, технологиях и средствах обучения истории и обществоведению и их практическое применение в учреждениях общего среднего образования, а также в прикладных и академических исследованиях;
конкретизация содержания дидактических и методических требований к проведению современного урока истории и обществоведения;
разработка и апробация методов, форм и средств оптимизации, рационализации и интенсификации образовательного процесса по истории и обществоведению в учреждениях общего среднего образования;
анализ передового педагогического опыта для совершенствования образовательного процесса по истории и обществоведению и личного педагогического мастерства;
формирование практических навыков работы педагога, свободно владеющего современными методами и технологиями обучения и воспитания, применяемыми для решения научных и практических задач;
разработка приемов и средств перевода научного исторического знания в образовательное и выявление особенностей конструирования содержания школьного историко-обществоведческого образования;
формирование навыков осуществления основных направлений музейной и экскурсионно-краеведческой деятельности в учебной и воспитательной работе учителя истории.
Перспективы:
усиление преемственности тематики курсовых, дипломных работ и магистерских диссертаций;
участие в Республиканских конкурсах научно-исследовательских работ;
обобщение и публикация результатов социально-образовательного проекта;
повышение количества и качества публикационной активности;
расширение участия в международных проектах по историческому образованию.
* Международный конкурс "Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці"
* Легенды о Минске: интерпретация в современном контексте Содержание проекта представляет поиск, литературную обработку и публикацию древних и современных легенд о нашем городе; разработку их классификации на основании самостоятельно определенных критериев; представление текста легенд на белорусском, русском и английском языках; разработку и проведение экскурсий по местам их действия; разработку мобильного приложения для платформы Android, посвященного легендам о Минске.
Наши достижения
2017/2018 учебный год
* В конкурсе исследовательских проектов в социально-образовательной сфере в рамках Декады студенческой науки – 2018 проект СНИЛ «Клио» заняла 1 место в номинации «Лучший мультимедийный проект» (авторы – ученик СШ № 83 имени Г.К. Жукова Пилюгин Алексей, студентка 3 курса Гец Виктория, куратор – аспирант кафедры Т.О. Сталович).
* Научный руководитель СНИЛ А.А. Корзюк занял 1 место в конкурсе «Лучший научный руководитель НИРС» в рамках Декады студенческой науки – 2018 (номинация «Продуктивное индивидуальное руководство НИРС»)