Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

Факультет сегодня

Калі вас цікавяць мінулае і сучаснасць, калі вы разумееце важнасць захавання гістарычнай спадчыны – будзем рады вас бачыць на гістарычным факультэце, якому ў 2026 г. споўнілася 108 гадоў.

На 3 кафедрах факультэта працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, у ліку якіх 5 дактароў гістарычных навук, прафесараў і 28 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца вывучэнню профільных дысцыплін: гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, гісторыі славянскіх народаў і інш. Студэнтам выкладаецца шэраг грамадазнаўчых (філасофія, паліталогія, эканоміка і інш.), а таксама дапаможных гістарычных дысцыплін (археалогія, эпіграфіка, геральдыка, нумізматыка, храналогія, крыніцазнаўства і інш.).

Падчас навучання студэнты праходзяць вучэбныя і вытворчыя практыкі: на малодшых курсах – валанцёрскую, гісторыка-краязнаўчую і музейна-архіўную, на старшых – педагагічную (у школах, гімназіях і дзіцячых аздараўленчых летніках). Таксама будучыя гісторыкі маюць магчымасць прымаць удзел у археалагічных раскопках.

У складзе 5 студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый (СНДЛ) будучыя спецыялісты пад кіраўніцтвам выкладчыкаў распрацоўваюць асобныя тэмы ў галіне айчыннай і сусветнай гісторыі, методыкі выкладання гісторыі. Па выніках дзейнасці факультэцкая СНДЛ «Спадчына» ўваходзіць у лік лепшых у БДПУ. Студэнты знаёмяцца з арганізацыяй музейнай справы, займаюцца аднаўленнем і пошукам новых артэфактаў, звязаных з гісторыяй развіцця ўніверсітэта. Так, пры іх непасрэдным удзеле была мадэрнізавана экспазіцыя музея БДПУ.

Факультэт мае трывалыя навуковыя сувязi са шматлiкiмi ўстановамi адукацыi Беларусi і замежжа. Студэнты задзейнiчаны ў мiжнародных праграмах, выступаюць на навуковых мерапрыемствах, разам са сваiмi выкладчыкамi рэалiзуюць сумесныя праекты з ДУ «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”», Нацыянальным гістарычным музеем і Нацыянальным архiвам Рэспублікі Беларусь, распрацоўваюць маршруты адукацыйных экскурсiй. Сярод будучых настаўнікаў гісторыі ёсць пераможцы i лаўрэаты прафеciйных i навуковых конкурсаў. Менавiта студэнт-гiсторык быў абраны ў 2020 г. Маладзёжным паслом Мэты ўстойлiвага развiцця № 4 «Якасная адукацыя». Крокам да пашырэння адукацыйных магчымасцей стала рэалізацыя праграм акадэмiчнай мабiльнасцi сумесна з Еўразiйскiм нацыянальным унiверсiтэтам iмя Л.М. Гумiлёва (г. Астана, Рэспублiка Казахстан), Паўночным (Арктычным) федэральным універсітэтам імя М.В. Ламаносава (г. Архангельск, РФ).

Нашы выпускнікі працуюць па ўсёй краіне – ва ўстановах адукацыі, музеях, архівах, бібліятэках, аналітычных цэнтрах, органах дзяржаўнага кіравання. Сярод іх – начальнік упраўлення адукацыі, навукі і культуры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.У. Канойка; міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016–2021), старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь І.В. Карпенка; акадэмiк, акадэмік-сакратар аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў НАН Беларусі А.А. Каваленя; намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.В. Даніловіч; прарэктар па метадычнай рабоце ДУА «Акадэмія адукацыі» В.В. Гінчук; дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.В. Храмы; дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К. Дземянюк.

Кожны, хто вучыцца на гістарычным факультэце, авалодвае спецыяльнымі ведамі і ўменнямі, без якіх не можа абысціся сапраўдны прафесіянал. Нашы выхаванцы маюць цудоўныя магчымасці раскрыць сябе ў вучобе, навуцы, грамадскай і валанцёрскай дзейнасці, творчасці і спорце.

Мы запрашаем усіх, хто неабыякавы да гісторыі Бацькаўшчыны і хоча стаць сапраўдным настаўнікам, паступаць на гістарычны факультэт!

Где ещё почитать о нас:

Википедия

Присоединяйтесь к нам:

Telegram • Instagram • VK

Поделиться: