Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

25 май 2023

СНДЛ “Кліа” – удзельнік “Музейнай ночы – 2023” у Музеі Якуба Коласа

20 мая 2023 г. СНДЛ “Кліа” разам з “Беларускім гістарычным часопісам” далучылася да міжнароднай акцыі “Музейная ноч” у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. У рамках праграмы “Кола(с) часу” ўпершыню працавала сумесная тэматычная пляцоўка пад назвай “ЧАСопіс у КОЛасавым домЕ”. Супрацоўнікі рэдакцыі і ўдзельнікі студэнцкай навуковай лабараторыі “Кліа” гістарычнага факультэта БДПУ на чале з галоўным рэдактарам, дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі А.А. Корзюкам прапаноўвалі  шматлікім наведвальнікам стэнда разнастайныя актыўнасці.

Госці з задавальненнем складалі сінквейн для Коласа, стваралі паштоўку да 100-годдзя паэмы “Новая зямля”. Ахвотныя удзельнічалі ў квізе “Знайдзі пару” па паэтычных творах песняра і конкурсе-вандроўцы “Колас у коле часу”. Усе мерапрыемствы выклікалі вялікую цікавасць з боку гасцей музея розных узростаў.

Фотогалерея

К следующим новостям