Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

19 май 2023

Гісторык Дзмітрый Дубінін – пра тое, што любілі і на што спадзяваліся нашы продкі

“Настаўніцкая газета” ад 12 мая 2023 года змясціла матэрыял пра выкладанне краязнаўства і этнаграфіі Беларусі на гістарычным факультэце БДПУ.

https://nastgaz.by/gistoryk-dzmitryj-dubinin-pra-toe-shto-lyubili-i-na-shto-spadzyavalisya-nashy-prodki/amp/

Д.У. Дубінін, які выкладае гэтыя дысцыпліны, адзначыў, што асаблівасцю курса “Краязнаўства і этналогія” з’яўляецца сумяшчэнне тэорыі з практыкай.

— Курс практыка-арыентаваны, выкладаць яго толькі тэарэтычна проста немагчыма, — адзначае Д.У  Дубінін. — На занятках мы і спяваем, і чытаем вершы, і жартуем — успамінаем фальклорныя анекдоты, прыказкі.

Менавіта так Дзмітрый Дубінін рэкамендуе працаваць і са школьнікамі:

— Сваіх студэнтаў, будучых педагогаў, вучу: галоўнае — абудзіць дзіцячыя пачуцці. Спачатку любові да роднай хаты, да бацькоў, а потым ужо прыйдзе і любоў да Радзімы. Добра, што ў школах сёння ёсць “беларускія хаткі”, дзе навучэнцы многія традыцыйныя рэчы могуць пабачыць на ўласныя вочы. Са студэнтамі мы таксама часта ходзім па музеях. Адзін з любімых — Музей старажытнабеларускай культуры ў цэнтры Мінска.

К следующим новостям