Декан: тел. +375 (17) 3112278, каб. 34, внутр. тел. 111
Секретарь: тел. +375 (17) 3112278, каб. 34, внутр. тел. 236
Заместитель декана по учебной работе
тел. +375173112283, внутр. тел. 417
3 этаж, каб. 35
тел. +375173112283, внутр. тел. 417
3 этаж, каб. 35
тел. +375173112284, внутр. тел. 418
3 этаж, каб. 31
E-mail: history@bspu.by
Поиск по сайту:
Лабараторыя «Спадчына»
Галоўнай мэтай дзейнасці СНДЛ з'яўляецца:
стымуляванне навукова-даследчай работы студэнтаў,
павышэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі БДПУ, а таксама
развіццё навуковага патэнцыялу студэнтаў, якія даследуюць айчынную гісторыю.
Галоўныя задачы:
1. Фарміраваць практычныя ўменні па адборы і структураванню гістарычнай інфармацыі, яе выкарыстанню ў навуковых публікацыях;
2. Фарміраваць ў студэнтаў практычныя ўменні і навыкі правядзення самастойнай, а таксама калектыўнай навукова-даследчай работы;
3. Вывучыць і выкарыстоўваць методыкі апрацоўкі дакументальнай архіўнай інфармацыі і выкарыстання яе ў вучэбнай і навукова-даследчай рабоце;
4. Рэалізаваць сацыяльна-адукацыйныя праекты «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсу», «Выстаялі. Перамаглі»,«Архіў. Гісторыя. Памяць».
ДАСЛЕДЧЫЯ ПРАЕКТЫ:
«Выстаялі-Перамаглі»
Падтрымка і мадэрацыя сайта сацыяльна-адукацыйнага праекта «Выстаялі-Перамаглі!».
Публікацыя артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Выстаялі –Перамаглі!» - гэта даніна памяці і глыбокай павагі да ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усяго прафесарска-выкладчыцкага складу, усіх аспірантаў, студэнтаў, супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта, якія выстаялі ў 1941-м і перамаглі ў 1945-м гадах.
Старонка сайта
«Мінск і Міншчына»
Правядзенне пошукавай работы і публікацыя артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсы», прысвечанага святкаванню ў 2017 г. 950-годдзя першага ўпамінання нашага горада ў "Аповесці мінулых гадоў".
«Архіў. Гісторыя. Памяць.»
Адбор, археаграфічная апрацоўка дакументальнага архіўнага матэрыяла ў рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта СНДЛ «Архіў. Гісторыя. Памяць» з мэтай стварэння базы дадзеных гістарычных крыніц, для выкарыстання студэнтамі і выкладчыкамі ў правядзенні семінарскіх і лекцыйных заняткаў.
"Ураджэнцы Казахстана ў партызанскім руху Беларусі ў гады вялікай айчыннай вайны (1941-1944 гг.)"
Мэта праекта - вызначыць ролю і месца ўраджэнцаў Казахстана ў партызанскім руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1944 гг.). Плануецца прааналізаваць колькасны, прафесійны, нацыянальны, сацыяльны і адукацыйны склад казахстанцаў-партызан; ахарактарызаваць ролю казахстанцаў у партызанскім руху ў Беларусі ў перыяд найбуйнейшых наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў 1943-1944 гг.
НАШЫ ДАСЯГНЕННІ
Наша СНДЛ была створана 2011 г. пад назвай «Айчынная і сусветная гісторыя». З 2016 г. назва лабараторыі змянілася на «Спадчына». За гэтыя гады былі дасягнуты пэўныя поспехі.
1. Члены СНДЛ «Спадчына» прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні (сумесна з інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і гімназіяй №174 г. Мінска) міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа».
2. Настаўнікам і школьнікам гімназіі членамі СНДЛ у рамках ажыццяўлення праекта «Подзвігу народа жыць у стагоддзях (да 70-годдзя Вялікай Перамогі)» была аказана метадычная дапамога ў падрыхтоўцы публікацый для аднайменнага зборніка навуковых прац, выдадзенага на гістарычным факультэце.
3. У 2014-2015 навучальным годзе член СНДЛ, студэнт трэцяга курса Юрый Коўшык удзельнічаў у распрацоўцы НДР «Адмена прыгоннага права. Уніфікацыя саслоўя сельскіх абывацеляў (1857 г. - пачатак ХХ ст.)», якое выконвалася ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава».
4. У 2014 годзе паступіла ў магістратуру 4 члена СНДЛ; у 2015-м – 3 ў магістратуру і 2 у аспірантуру; у 2016-м - 11 у магістратуру.
5. СНДЛ «Спадчына», аспірант 3-га года навучання Тарановіч Крысціна Юр'еўна 10 чэрвеня 2016 г. датэрмінова абараніла дысертацыю «Дзейнасць землеўпарадкавальных камісій па рэалізацыі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі (1906 - 1917 гг.)» па спецыяльнасці «07.00.02 - айчынная гісторыя» (гістарычныя навукі).
6. 19 красавіка 2016 г. ў рамках дэкады студэнцкай навукі БДПУ адбыўся конкурс «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДПУ». СНДЛ «Спадчына» была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Лепшая СНДЛ у галіне сацыяльна-гуманітарных навук»
7. «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» - правядзенне пошукавай работы па збору інфармацыі аб барацьбе партызан і падпольшчыкаў Беларусі ў гады акупацыі, удзеле беларусаў у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, палітыцы генацыду на нашых землях, помніках, музеях, кінафільмах, выставах, кніжках, мерапрыемствах і г.д., прысвечаных вайне. Размяшчэнне вынікаў сваіх даследаванняў у выглядзе прэзентацый, фотарэпартажаў, выдэаролікаў на старонцы сайта.
8. У 2016-2017 навучальным годзе ў склад СНДЛ «Спадчына» уваходзіў 51 удзельнік, сярод якіх: 33 студэнта, 3 магістранта, 4 аспіранта і 11 школьнікаў. Гэта вялікі калектыў, дзе ў кожнага была магчымасць выбраць сабе цікавую тэму навуковага даследавання. А тэм, якія распрацоўваюцца намі, звышдастаткова! Возьмем, да прыкладу, праект «Выстаялі. Перамаглі». Тут патрэбна знайсці матэрыял аб выкладчыках і студэнтах нашага ўніверсітэта, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Мы ўжо падрыхтавалі і размясцілі на сайце гістарычнага факультэта артыкулы пра прафесароў М. Г Булахававе і Д. І. Вадзінскім, аб дацэнце Г. М. Каванцавай. На чарзе інтэрнэт-публікацыі пра прафесара М. С. Яўневіча і дацэнта М. Д. Каўшарава. Акрамя таго, падрыхтаваны інтэрактыўныя альбомы аб М. Р. Булахаве і Д. І. Вадзінскім, гартаючы старонкі якіх, можна падрабязней пазнаёміцца з баявой і працоўнай дзейнасцю гэтых выдатных людзей.
Мара любога гісторыка знайсці новыя, яшчэ не вядомыя факты, вывучыць іх, прааналізаваць і зрабіць высновы, распрацаваць свой погляд на праблему. Менавіта гэтаму і спрыяе ўдзел членаў СНДЛ у праекце «Архіў. Гісторыя. Памяць». Нам даецца ўнікальная магчымасць працы з сапраўднымі дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. А. Ф. Вялікі – старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва (ён жа – загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў) штогод дае нам такую магчымасць. Анатоль Фёдаравіч праводзіць спецыяльныя заняткі на базе архіва, знаёміць з багатымі фондамі, да многіх з якіх не дакраналася рука даследчыка! Вось, дзе захоўваюцца цікавыя дакументы, якія можна ўвесці ў навуковы зварот, і сказаць сваё слова ў гістарычнай навуцы.
Але не толькі архіўны дакумент цікавіць гісторыка. Не менш каштоўнымі з'яўляюцца звесткі і факты, запазычаныя з вуснаў непасрэдных відавочцаў гістарычных падзей. У гэтым навучальным годзе члены лабараторыі ўпершыню праводзілі валанцёрскую працу на базе Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Маскоўскага раёна г. Мінска. Яны сустракаліся з былымі вязнямі фашысцкіх канцлагераў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Звесткі, сабраныя студэнтамі, папоўнілі сайт тэрытарыяльнага цэнтра гістарычнай інфармацыяй, а сама валанцёрская праца – бясцэнны вопыт для будучых гісторыкаў і студэнтаў. Бо так малады даследчык можа навучыцца працаваць не толькі з архіўнымі крыніцамі, але і з людзьмі, якім, на жаль, давялося адчуць на сабе ўвесь жах ваенных гадоў, чые жыцці былі абмежаваныя калючым дротам канцэнтрацыйных лагераў.
Яшчэ адзін цікавы праект распрацоўваўся сябрамі нашай СНДЛ ў 2016-2017 навучальным годзе. Гаворка ідзе аб правядзенні пошукавай работы і публікацыі артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсы», прысвечанага святкаванню ў 2017 г. 950-годдзя першай згадкі нашага горада ў «Аповесці мінулых гадоў», а таксама 40-годдзю Маскоўскага раёна сталіцы. Мы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні 4 красавіка 2017 г. гарадской навукова-практычнай канферэнцыі «Маскоўскі раён г. Мінска: гісторыя і сучаснасць (1977-2017 гг.). Да 40-годдзя Маскоўскага раёна». Студэнты пабывалі практычна ва ўсіх кутках раёна, сфатаграфавалі славутасці, сабралі неабходны матэрыял пра тых людзей, імёнамі якіх названы вуліцы, аб установах культуры і адукацыі, прамысловых прадпрыемствах, помніках, скверах. Абагульняючы сабраныя факты, былі падрыхтаваныя прэзентацыі пра кожную вуліцу і аформленыя артыкулы пра іх. Лепшыя з работ былі прадстаўленыя на выставе ў дзень правядзення канферэнцыі, а іх аўтары выступілі на секцыйным пасяджэнні, дзе распавялі пра вынікі сваіх даследаванняў. Усе ўдзельнікі канферэнцыі былі адзначаны памятнымі падарункамі ад адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска і Сертыфікатам ўдзельніка канферэнцыі.
17 красавіка 2017 г. у рамках дэкады студэнцкай навукі наша студэнцкая навуковая лабараторыя стала пераможцам у намінацыі «Лепшая СНДЛ ў галіне сацыяльна-гуманітарных навук», а яе кіраўнік, А. Ф. Рацько, быў узнагароджаны дыпломам II ступені за прадуктыўнае індывідуальнае кіраўніцтва навукова-даследчай працай студэнтаў.
СНДЛ «Спадчына» – гэта каманда людзей з рознымі інтарэсамі. Але разам іх аб'ядноўвае адно – гісторыя. Гісторыя – захавальніца ўсіх нашых дзеянняў, настаўнік жыцця, сведка мінулага, прыклад, праца над памылкамі для сучаснасці і будучыні. Наш абавязак – захаваць памяць аб тым, што было, і, вядома ж, не дапусціць у будучыні тых памылак, якія ўжо былі здзейснены ў мінулым!
Фотогалерея
Што рабіць, калі хочаш стаць членам СНДЛ «Спадчына»?!
Усё проста! Звязвайся з кіраўніком СНДЛ А.Ф. Рацько па электроннаму адрасу: alratko@mail.ru.
Месца сустрэчы: кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ - аўдыторыя 94, паверх 9, галоўны корпус.
Лепш займацца навукай разам!
Кіраўнік СНДЛ :
Рацько Аляксандр Фёдаравіч
кандыдат гістарычных навук,
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў
alratko@mail.ru