220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
доцент

Касович Александр Валерьевич

кандидат исторических наук

Нарадзіўся 18.12.1972 г. у г. Асіповічы Магілёўскай вобласці ў сям'і служачых. Скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова» (1994) і аспірантуру БДПУ (1998). У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Супраціўленне германскім акупантам у заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1941-1944 гг.». Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара па вучэбна - выхаваўчай рабоце СШ № 176 г. Мінска (1992 - 2001 ), галоўным інспектарам Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), памочнікам рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка (2002 - 2005), загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ (2006).  З лістапада 2006 г. па сакавік 2015 г.  - дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій. 26 сакавіка 2015 г. прызначаны дэканам гістарычнага факультэта.

Ўладальнік імянной стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітых маладых навукоўцаў (2007). З'яўляўся кіраўніком фундаментальных навуковых праектаў «Антыгерманскае супраціўленне ў заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны", выкананай па гранту Фонду фундаментальных даследаванняў для маладых навукоўцаў (2005-2006), «Дзяржаўная маладзёжная палітыка" (2007-2011). Адзін з распрацоўшчыкаў Дзяржаўных адукацыйных стандартаў па спецыяльнасці "Сацыяльная педагогіка " (2008, 2013 ). Удзельнік міжнародных адукацыйных праектаў (COPERNICUS PROJECT, 2006, TEMPUS, 2007). 

З'яўляецца членам Дзяржаўнага экспертнага савета па гуманітарных і сацыяльных навуках і пытаннях дзяржаўнасці пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. 
Узнагароджаны медалём Ф.Скарыны (2014), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012), юбілейным медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» (2005), падзякамі.

Аўтар звыш 70 навуковых прац па гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнаму кіраванню і рэгуляванню сацыяльнай сферай, пытаннях выхавання і сацыяльнай работы. 

Навуковыя інтарэсы: антыгерманскае супраціўленне у заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўная маладзёжная палітыка, дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне сацыяльнай сферай.

Асноўныя публікацыі: Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Вучэб. дапам. Мн., 2005 (у суаўт.); Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці беларускага народа. Мн., 2005 (у суаўт.); Другая сусветная вайна. Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучэб. дапам. Мн., 2006 (у суаўт.); Особенности развития антигерманского сопротивления в западных областях Беларуси (1941-1944 гг.). Мн., 2010; Политика государственной социальной поддержки семьи с детьми в современных условиях. Мн., 2011; Стимулирование социальной активности студенческой молодежи. Мн., 2013.

 

Контакты

Рабочий телефон: (+37517) 2264025

E-mail: kav_hist@mail.ru