220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
доцент

Рацько Аляксандр Фёдаравіч

кандидат исторических наук

Нарадзіўся 14.10.1956 г. у г. Ельску Гомельскай вобласці ў сям’і служачых.
У 1982 г. закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага па спецыяльнасці “Гісторыя і замежная мова (французская)”. З 1982 па 1986 гг. працаваў выкладчыкам гісторыі ў Полацкім педагагічным вучылішчы імя Ф. Скарыны. У 1989 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Партыйная арганізацыя Магілёўскай вобласці – арганізатар барацьбы працоўных супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў (чэрвень 1941 – ліпень 1944 гг.)». З 1990 г. – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі БДПУ. З 2001 па 2005 г. – начальнік упраўлення падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі БДПУ. З 2005 па 2010 г. – намеснік декана па вучэбнай рабоце гістарычнага факультэта БДПУ. У 2010 – 2011 гг. працаваў загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ. У цяперашні час працуе дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі. З’яўляецца кіраўніком навуковай тэмы «Адмена прыгоннага права. Уніфікацыя саслоўя сельскіх абывацеляў у Беларусі (1857 г. – пачатак ХХ ст.)», якая выконваецца ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця баларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі на 2011–2015 гг. Аўтар звыш 70 публікацый.

Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.

Асноўныя публікацыі:

  • Буржуазныя рэформы ў Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.: Вучэб.-метад. дапам. Мінск, 2004 (у сааўтарстве).
  • Грамадска-палітычны рух і змена палітыкі самадзяржаўя ў 30–50-я гг. XIX ст. // Гісторыя Беларусі ў канцы ХVІІІ - першай палове ХІХ ст.: вучэбна-метад. дапам. Мінск, 2012 (у сааўтарстве).
  • Айчынная гістарыяграфія перадумоў адмены прыгону на тэрыторыі Беларусі. Навуковы артыкул. Мінск, 2012.
  • Літоўска-беларускае памеснае дваранства на пачатковым этапе адмены прыгоннага права ў Расіі. Навуковы артыкул. Архангельск, 2012.
  • Гісторыя Беларусі: тэставы трэнажор для падрыхтоўкі к цэнтралізаванаму тэсціраванню. Мінск, 2013.
  • Пачатак рэалізацыі аграрнай рэформы 1861 г. у Беларусі // Беларусь у пачатку ХХ ст. Да 100-годдзя БДПУ : зб. навуковых артыкулаў. Мінск, 2014.
Контакты

Рабочий телефон: +37517 327-77-38

E-mail: alratko@mail.ru