220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
доцент

Багдановіч Іван Іванавіч

кандидат педагогических наук

Нарадзіўся ў  1950г. ў весцы Велеўшчына Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. У 1971г. пасля службы ў Савецкай Арміі  паступіў на падрыхтоўчае аддзяленне МДПІ імя А.М.Горкага. У 1972-1977гг. –  студэнт гістарычнага факультэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта(1977-1983гг.) – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Забалоцкай СШ Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. У 1979-1982гг. – аспірант кафедры гісторыі БССР МДПІ імя А.М. Горкага.  Пасля аспірантуры – асістэнт кафедры гісторыі БССР. У 1983г. у Маскве абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 13.00.02  - методыка выкладання гісторыі “Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў пры вывучэнні ў курсе гісторыі 10 класа знешняй палітыкі СССР і міжнародных адносін пасля другой сусветнай вайны(1945 – 1982гг.)”.  З 1987г. і па цяперашні час дацэнт. У 1989-1991гг. – намеснік дэкана гістарычнага факультэта. У 1992 – 2008гг. – загадчык створанай у 1992г. кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі абаронены першыя ў Беларусі кандыдацкія дысертацыі па тэорыі і методыцы навучання і выхавання гісторыі (Паноў С.В., Гінчук В.В., Корзюк А.А.). З 1996 па 2008 год – вучоны сакратар савета па абароне дысертацый пры БДПУ імя М. Танка., член рэдкалегій навукова-метадычных часопісаў, навукова-метадычнага савета БДПУ. За добрасумленную працу ўзнагораджаны шматлікімі граматамі, у тым ліку Ганаровымі граматамі Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі  БССР і БДПУ.

Навуковыя інтарэсы – арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі, рэалізацыя дзейнаснага кампанента гістарычнай адукацыі і кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні гісторыі, станаўленне нацыянальнай сістэмы гістарычнай адукацыі ў Беларусі. Па гэтай праблематыцы надрукавана больш за 120 публікацый, у тым ліку каля 20 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў, настаўнікаў і школьнікаў.

Асноўныя публікацыі

•    Изучение в курсах истории 10-го класса внешней политики СССР и международных отношений после второй мировой войны (1945 - 1982 гг.) Методические рекомендации для учителей. – Минск: МГПИ им. М. Горького,1982. – 64 с.;
•    Чалавек і грамадства. Праграмы для сярэдніх школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. – Мінск : Народная асвета, 1993. – 46 с. – У суаўтарстве з Бунтоўскай Т.  М. , Лютым А. М. 
•    Курсавыя і кантрольныя работы па методыцы выкладання гісторыі. Вучэбна – метадычны дапаможнік. – Мінск : БДПУ, 2001. – 42 с.; 
•    Организация учебно-познавательной деятельности при изучении всемирной истории в 10 классе [пособие для учителей] /  Гинчук В.В. / [Научный редактор И.И. Богданович] –  Минск : БГПУ им. М. Танка. 2004. – 68 с. 
•    Педагагічная практыка. Вучэбна-метадычны дапаможнік. – Мінск : БДПУ, 2004.  – 42 с.;
•    Гiсторыя Беларусi / Зб.тыпавых тэстаў для падрыхтоўкі да тэсціравання і экзаменаў. – Минск:ТетраСистемс,2005. – 96 с. (у суаўтарстве)
•   Гісторыя Беларусі: Дапаможнік для падрыхтоўкі да  экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. – Мінск: Аверсэв, 2005. – 387 с. [навуковыя рэдактары І. І. Багдановіч, М. С. Сташкевіч, Г. Я. Галенчанка] 
•    Экспрэс курс па гісторыі Беларусі для падрыхтоўкі да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Мінск: ТетраСистемс, 2007. – 98 с. 
•  Вывучэнне гісторыі роднага краю як сродак патрыятычнага выхавання моладзі: матэрыялы студ. навук.-практ. канф., г.Мінск, 19 красавіка 2007г. /Бел.дзярж.пед.ун-т імя М.Танка ; пад рэд. І. І. Багдановіча.- Мінск: БДПУ, 2007. – 72 с. 
•   Вывучэнне гісторыі роднага краю як сродак патрыятычнага выхавання моладзі: матэрыялы студ. навук.-практ. канф., г.Мінск, 19 красавіка 2008 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М.Танка ; пад рэд. І.І.Багдановіча. – Мінск : БДПУ , 2008  . – 82с. 
•   Методыка выкладання гісторыі ў школе : вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў (з грыфам МА РБ). – Мінск : БДПУ, 2009 – 286 с.
•  Уводзіны ў археалогію : [дапаможнік для студэнтаў ВНУ Рэспубікі Беларусь] / Леанід Калядзінскі; [навуковыя рэдактары: І. І. Багдановіч, Э. М. Зайкоўскі] Гродна: ЮрСаПрынт, 2013. –  240  с. 
•   Гістарычнае краязнаўства Беларусі [дапаможнік для студэнтаў] / І.І. Багдановіч і інш. ; пад рэдакцыяй А.А. Корзюка. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. –  220 с. 
•   История Беларуси: Пособие для подготовки к экзаменам и централизованному тестированию / 6 - е издание. – Мн.: Аверсэв, 2015. – 448 с.   [научные редакторы И.И. Богданович, Г. Я. Галенченко] 

Контакты

Рабочий телефон: +37517 327-82-96

Email: bogdanovich1953@mail.ru