220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
доцент

Корзюк Александр Александрович

кандидат педагогических наук

Нарадзіўся 22.09.1977 г. у г. Мінску ў сям’і служачых. У 1999 г. закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Гісторыя і замежная мова”, у 2003 г. – аспірантуру па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)”. Працаваў настаўнікам гісторыі і замежнай мовы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 11 г. Мінска (1994–2008). З 2008 г. працуе ў БДПУ на пасадзе выкладчыка, з 2009 г. – загадчык кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Фарміраванне ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў у працэсе вывучэння гісторыі Беларусі ў 7–8 класах”. У 2012 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Педагогіка”. З 2015 г. - загадчык кафедры сусветнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі. Аўтар каля 200 публікацый, у тым ліку вучэбна-метадычных дапаможнікаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для сярэдняй школы. Вядучы метадычных рубрык ў часопісе “Гісторыя і грамадазнаўства”, член рэдакцыйнай рады “Беларускага гістарычнага часопіса”. Лаўрэат прэмій Мінгарвыканкама (2001) і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў “За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі (2005)”. Член Прэзідыума прафкама работнікаў БДПУ. Узнагароджаны Ганаровай граматай Мінгарвыканкама, Ганаровай граматай ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, граматамі БДПУ.

Навуковыя інтарэсы: вучэбна-пазнавальная дзейнасць вучняў на ўроках гісторыі, навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па гісторыі ў сярэдняй школе.

Асноўныя публікацыі:

  • Шляхi фармiравання пазнавальнага iнтарэсу вучняў  у працэсе вывучэння гiсторыi Беларусi ў школе (канец XVIII – пачатак XX ст.): метад.  дапам. Мiнск, 2005;
  • Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі: фарміраванне індустрыяльнага грамадства і нацыі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.): 9-ы клас: дапам. для настаўнікаў. Мінск, 2010 (у суаўт.);
  • Вывучэнне гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у агульнаадукацыйнай школе: вучэб.-метад. дапам. Мінск, 2010;
  • Выкарыстанне дакументальнага матэрыялу пры вывучэнні гісторыі і грамадазнаўства: дапам. Мінск, 2012 (у суаўт.);
  • Уроки по учебному предмету “История Беларуси” в 6 классе: пособ. для учителей. Минск, 2014;
  • Уроки по учебному предмету “История Беларуси” в 8 классе: пособ. для учителей. Минск, 2014.
  • Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вучэбна-метадычны дапаможнік / І.І. Багдановіч, А.А. Корзюк [і інш.]; пад рэд. А.А. Корзюка. Гродна, 2014.
  • Арганізацыя краязнаўчай работы пры вывучэнні гісторый Беларусі ў сярэдняй школе: дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Мазыр, 2015. 
  • Формирование устойчивого познавательного интереса учащихся 8–9 классов к изучению истории Беларуси: пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. Минск, 2016.
  • Изучение вопросов культуры и религии на уроках истории Древнего мира в  5 классе: учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. Минск, 2016. 
  • Выкарыстанне гістарычных крыніц на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2016. 
  • Корзюк, А.А. История Древнего мира: 5 класс: практикум: пособие для учащихся учреждений общ. сред. образования с бел. и рус. языками обучения / А.А. Корзюк, Д.О. Косякова. В 2 ч. Минск: Экоперспектива, 2016. 
  • Корзюк, А.А. История Средних веков: 6 класс: практикум; пособие для учащихся учреждений общ. сред. образования с рус. языком обучения / А.А. Корзюк, Д.В. Кийко. Минск: Экоперспектива, 2016.
  • Изучение вопросов культуры на уроках истории Средних веков в 6 классе: учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения. Минск, 2017.  
  • История Беларуси: 6-й класс: практикум: пособие для учащихся учреждений общ. сред. образования с рус. яз. обучения. Минск, 2017 (в соавт.). 
Контакты

Рабочий телефон: +37517 2000100

Email: vseo@bspu.by