220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
СНИЛ кафедры истории Беларуси и славянских народов

Лабараторыя «Спадчына»

Галоўнай мэтай дзейнасці СНДЛ з'яўляецца:

стымуляванне навукова-даследчай работы студэнтаў,

павышэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі БДПУ, а таксама

развіццё навуковага патэнцыялу студэнтаў, якія даследуюць айчынную гісторыю.

Галоўныя задачы:

1. Фарміраваць практычныя ўменні па адборы і структураванню гістарычнай інфармацыі, яе выкарыстанню ў навуковых публікацыях;
2. Фарміраваць ў студэнтаў практычныя ўменні і навыкі правядзення самастойнай, а таксама калектыўнай навукова-даследчай работы;
3. Вывучыць і выкарыстоўваць методыкі апрацоўкі дакументальнай архіўнай інфармацыі і выкарыстання яе ў вучэбнай і навукова-даследчай рабоце;
4. Рэалізаваць сацыяльна-адукацыйныя праекты «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсу», «Выстаялі. Перамаглі»,«Архіў. Гісторыя. Памяць».

ДАСЛЕДЧЫЯ ПРАЕКТЫ НА 2016-2017 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД:

«Выстаялі-Перамаглі»

Падтрымка і мадэрацыя сайта сацыяльна-адукацыйнага праекта «Выстаялі-Перамаглі!».
Публікацыя артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Выстаялі –Перамаглі!» - гэта даніна памяці і глыбокай павагі да ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, усяго прафесарска-выкладчыцкага складу, усіх аспірантаў, студэнтаў, супрацоўнікаў нашага ўніверсітэта, якія выстаялі ў 1941-м і перамаглі ў 1945-м гадах. 
Старонка сайта

 


«Мінск і Міншчына»


Правядзенне пошукавай работы і публікацыя артыкулаў у рамках рэалізацыі даследчага праекта: «Мінск і Міншчына: людзі, эпоха і лёсы», прысвечанага святкаванню ў 2017 г. 950-годдзя першага ўпамінання нашага горада ў "Аповесці мінулых гадоў".

 

 

 

 

«Архіў. Гісторыя. Памяць.»


Адбор, археаграфічная апрацоўка дакументальнага архіўнага матэрыяла ў рамках рэалізацыі сацыяльна-адукацыйнага праекта СНДЛ «Архіў. Гісторыя. Памяць» з мэтай стварэння базы дадзеных гістарычных крыніц, для выкарыстання студэнтамі і выкладчыкамі ў правядзенні семінарскіх і лекцыйных заняткаў.

Архівы Беларусi

 

 

НАШЫ ДАСЯГНЕННІ


Наша СНДЛ была створана 2011 г. пад назвай «Айчынная і сусветная гісторыя». З 2016 г. назва лабараторыі змянілася на «Спадчына». За гэтыя гады былі дасягнуты пэўныя поспехі. 

1.    Члены СНДЛ «Спадчына» прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні (сумесна з інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і гімназіяй №174 г. Мінска) міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа».

2.    Настаўнікам і школьнікам гімназіі членамі СНДЛ у рамках ажыццяўлення праекта «Подзвігу народа жыць у стагоддзях (да 70-годдзя Вялікай Перамогі)» была аказана метадычная дапамога ў падрыхтоўцы публікацый для аднайменнага зборніка навуковых прац, выдадзенага на гістарычным факультэце. 

 

3.    У 2014-2015 навучальным годзе член СНДЛ, студэнт трэцяга курса Юрый Коўшык удзельнічаў у распрацоўцы НДР «Адмена прыгоннага права. Уніфікацыя саслоўя сельскіх абывацеляў (1857 г. - пачатак ХХ ст.)», якое выконвалася ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава».  

 

4.    У 2014 годзе паступіла ў магістратуру 4 члена СНДЛ; у 2015-м – 3 ў магістратуру і 2 у аспірантуру; у 2016-м - 11 у магістратуру.

5.     СНДЛ «Спадчына», аспірант 3-га года навучання Тарановіч Крысціна Юр'еўна 10 чэрвеня 2016 г. датэрмінова абараніла дысертацыю «Дзейнасць землеўпарадкавальных камісій па рэалізацыі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі (1906 - 1917 гг.)» па спецыяльнасці «07.00.02 - айчынная гісторыя» (гістарычныя навукі).

6.    19 красавіка 2016 г. ў рамках дэкады студэнцкай навукі БДПУ адбыўся конкурс «Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДПУ». СНДЛ «Спадчына» была ўзнагароджана дыпломам у намінацыі «Лепшая СНДЛ у галіне сацыяльна-гуманітарных навук»

7.  «Подзвігу народа жыць у стагоддзях» - правядзенне пошукавай работы па збору інфармацыі аб барацьбе партызан і падпольшчыкаў Беларусі ў гады акупацыі, удзеле беларусаў у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, палітыцы генацыду на нашых землях, помніках, музеях, кінафільмах, выставах, кніжках, мерапрыемствах і г.д., прысвечаных вайне. Размяшчэнне вынікаў сваіх даследаванняў у выглядзе прэзентацый, фотарэпартажаў, выдэаролікаў на старонцы сайта. 

Ю. Рогова "Пусть не будет войны никогда":


Што рабіць, калі хочаш стаць членам СНДЛ «Спадчына»?!


Усё проста! Звязвайся з кіраўніком СНДЛ А.Ф. Рацько па  электроннаму адрасу: alratko@mail.ru.
Месца сустрэчы: кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ - аўдыторыя 94, паверх 9, галоўны корпус.


Лепш займацца навукай разам!