220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
Вспомогательных исторических дисциплин и методики преподавания истории

Контактные данные: 220050, г. Минск, ул. Советская 18, корп. 1, каб. 87.  Тел.: (+37517) 2000100. 

Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі была створана ў 1992 г. шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (у той час – Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага). Яе стварэнне было абумоўлена неабходнасцю канцэнтрацыі ў адзіным цэнтры даследаванняў у дадзеных галінах навуковых ведаў, якія маюць важнае прыкладное значэнне ў працэсе падрыхтоўкі настаўніка гісторыі. Гэта паклала пачатак станаўленню айчыннай школы методыкі выкладання гісторыі ва ўмовах суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Першапачаткова ў склад кафедры ўвайшлі дацэнты І.І. Багдановіч, А.У. Балыкоў (працаваў на кафедры да 1997 г.), М.Ф. Бандзелікаў, Д.У. Дубінін, Л.Р. Панічава (працавала да 1996 г.), старшыя выкладчыкі В.І. Мярзляк (1952–2007 гг.), А.Р. Праннік (з 2007 г. на пенсіі), В.В. Навіцкі (працаваў да 2008 г.).  З моманту ўтварэння і да лістапада 2008 г. загадчыкам кафедры быў кандыдат педагагічных навук, дацэнт І.І. Багдановіч.
З 1995 па 2013 гг. на кафедры выкладчыкам археалогіі працаваў дацэнт Л.У. Калядзінскі. З 2007 г. у якасці выкладчыка дапаможных гістарычных дысцыплін пачала працаваць аспірантка І.Л. Калечыц. У 2008 г. выкладчыцкі склад кафедры папоўнілі А.А. Корзюк і пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры – А.В. Лізунова (працавала да 2009 г.), у 2013 г. – магістр гістарычных навук А.У. Канойка.
Са снежня 2008 па снежань 2009 г. кафедру ўзначальваў дэкан гістарычнага факультэта, доктар гістарычных навук, прафесар М.М. Забаўскі, які ўнёс істотны ўклад у паляпшэнне стану навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы кафедры. З 2009 г. загадчыкам кафедры з’яўляецца кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.А. Корзюк.
У 1997 г. пры кафедры пачала працаваць аспірантура па спецыяльнасці 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя). За перыяд з 1999 па 2010 гг. аспірантуру скончыла чатыры выпускнікі, двое з іх паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі.  Усяго савеце па абароне дысертацый пры БДПУ  паспяхова абаронена 5 дысертацый па спецыяльнасці 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя) (С.В. Паноў, В.В. Гінчук, М.А. Краснова, В.Л. Лазіцкі, А.А. Корзюк).
На сённяшні дзень супрацоўнікі кафедры ажыццяўляюць выкладанне наступных вучэбных дысцыплін:
- «Краязнаўства і этналогія Беларусі»;
- «Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны»;
- «Археалогія Беларусі»;
- «Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі»;
- «Гістарычная геаграфія Беларусі»;
- «Методыка выкладання гісторыі»;
- «Методыка выкладання сацыяльна-палітычных дысцыплін»,
а таксама ажыццяяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне і кіраўніцтва гісторыка-краязнаўчай, музейна-архіўнай і педагагічнай практыкамі.
За час існавання кафедры на 1.01.2015 г. выкладчыкамі падрыхтавана 14 тыпавых вучэбных праграм, выдадзены 1 манаграфія, каля 20 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, больш за 250 навуковых і навукова-метадычных публікацый, сотні навукова-папулярных артыкулаў.
З 1992 па 2005 гг. супрацоўнікі кафедры займаліся навуковымі даследаваннямі ў рамках тэмы «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці школьнікаў і студэнтаў сродкамі дапаможных гістарычных дысцыплін». У яе рамках было апублікавана 4 вучэбныя дапаможнікі, 7 вучэбных праграм, больш за 30 навуковых і навукова-метадычных прац аб'ёмам звыш 50 друкаваных аркушаў, каля 100 навукова-папулярных артыкулаў у энцыклапедычных і перыядычных выданнях.
У 2006–2010 гг. навукова-даследчая работа кафедры ажыццяўлялася па тэме «Навукова-метадычныя аспекты рэалізацыі дзейнаснага падыходу ў выкладанні гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін». Да 2010 г. выкладчыкамі кафедры выдадзена 6 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ і настаўнікаў гісторыі.
У снежні 2015 г. выкладчыкі кафедры завершаць работу над выкананнем тэмы «Навукова-метадычныя аспекты рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні гісторыі і дапаможным гістарычным дысцыплінам». У яе рамках за чатыры гады былі падрыхтаваны і выдадзены 1 манаграфія, 10 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школы, 104 навуковыя артыкулы ў рэспубліканскіх і замежных выданнях, 43 матэрыялы канферэнцый.    
Такім чынам, на ўсім працягу існавання кафедры яе прафесарска-выкладчыцкі склад паспяхова вядзе навукова-даследчую, вучэбна-метадычную і выхаваўчую работу ў галіне дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі, тым самым спрыяючы вырашэнню складаных задач па падрыхтоўцы кадраў выкладчыкаў гісторыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ПРЫЯРЫТЭТНЫЯ НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ
Вялікую ўвагу кафедра надае арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў. Яна рэалізуецца  не толькі праз выкананне курсавых і дыпломных работ па методыцы выкладання гісторыі, але і праз арганізацыю студэнцкіх гісторыка-краязнаўчых навуковых канферэнцый “Вывучэнне гісторыі роднага краю як сродак патрыятычнага выхавання моладзі”.
    Адным з найважнейшых аспектаў дзейнасці кафедры з’яўляецца навукова-метадычнае забеспячэнне арганізацыі і правядзення вучэбных і педагагічнай практык, распрацоўка іх праграм і метадычных рэкамендацый, павышэнне практыкаарыентаванасці навучання і правядзенне бесперапыннай прафарыентацыйнай работы. Для забеспячэння базы правядзення практык кафедра падтрымлівае цесныя кантакты з музеямі, архівамі, навуковымі ўстановамі і школамі горада Мінска і рэспублікі, з многімі з іх заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве
Асабліва цеснымі з’яўляюцца сувязі кафедры з настаўнікамі і школамі г. Мінска, на базе якіх ажыццяўляецца педагагічная практыка і праводзяцца л практычныя заняткі па методыцы выкладання гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін. На базе сярэдняй школы № 95 г. Мінска створаны і паспяхова дзейнічае філіял кафедры. Дзякуючы цесным сувязям са школамі, студэнты ў час практыкі замацоўваюцца за лепшымі настаўнікамі, што дазваляе не толькі рэалізаваць у поўным аб’ёме задачы практыкі, але  і пазнаёміцца з укараненнем у практыку сучасных тэхналогій навучання гісторыі.
    
ВЫКЛАДЧЫКІ КАФЕДРЫ
    Высокая якасць навукова-даследчай і вучэбна-метадычнай работы тлумачыцца тым, что на кафедры працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, якія маюць багаты вопыт вучэбнай, навукова-метадычнай і выхаваўчай работы са студэнтамі. 

Загадчык кафедры дацэнт А.А. Корзюк закончыў гістарычны факультэт БДПУ і аспірантуру па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (гісторыя)”. З 2008 г. працуе ў БДПУ. У 2009 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Фарміраванне ўстойлівага пазнавальнага інтарэсу вучняў у працэсе вывучэння гісторыі Беларусі ў 7–8 класах”. У 2012 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Педагогіка”.
Аўтар больш за 160 публікацый, у тым ліку ліку 5-ці вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў (тры з іх маюць грыф НІА), 3-х вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі (два з іх маюць грыф ВМА ПА), 1 вучэбнага дапаможніка для вучняў з грыфам НІА, 1 зборніка метадычных матэрыялаў. З'яўляецца вядучым профільных метадычных рубрык ў часопісах «Беларускі гістарычны часопіс» і «Гісторыя і грамадазнаўства».
У 2011–2013 гг. з’яўляўся старшынёй Савета маладых вучоных БДПУ. З’яўляецца сакратаром секцыі грамадскіх навук рэдакцыйна-выдавецкага савета БДПУ. Старшыня прафбюро факультэта, член Прэзідыума прафкама супрацоўнікаў БДПУ.
Лаўрэат прэмій Мінгарвыканкама (2001 г.) і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў “За асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі” (2005 г.). Узнагароджаны Ганаровай граматай Мінгарвыканкама, Ганаровай граматай ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, граматамі БДПУ.
Дацэнт І.І. Багдановіч мае больш за сто навуковых і навукова-метадычных публікацый. Сферай яго навуковых інтарэсаў з’яўляюцца разнастайныя дыдактычныя аспекты арганізацыі самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання гісторыі. Ён распрацаваў і прадставіў у якасці самастойнай праблему станаўлення і развіцця нацыянальнай сістэмы гістарычнай адукацыі і методыкі выкладання гісторыі пачынаючы з другой паловы ХІХ стагоддзя; выявіў метадычныя ўмовы павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока гісторыі; раскрыў шляхі рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу школьнага курсу гісторыі Беларусі; падрыхтаваў і выдаў першы ў Рэспубліцы Беларусь вучэбны дапаможнік па методыцы выкладання гісторыі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама падрыхтаваў трох кандыдатаў навук (С.В. Паноў, В.В. Гінчук, А.А. Корзюк).
    І.Л. Калечыц прыйшла працаваць на кафедру ў 2001 годзе ў якасці лабаранта, а ў 2007 г., пасля заканчэння аспірантуры, яна вярнулася ўжо ў якасці выкладчыка. У 2009 г. яна паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю і стала адным з нямногіх у Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў па крыніцазнаўству. У сферы яе навуковых інтарэсаў ляжыць выяўленне і даследаванне эпіграфічных помнікаў Беларусі, класіфікацыю якіх ёй удалося распрацаваць у сваім кандыдацкім даследаванні. За час работы на кафедры І.Л. Калечыц падрыхтавала і выдала манаграфію па эпіграфіцы Беларусі, вучэбна-метадычны дапаможнік і практыкум па дапаможных гістарычных дысцыплінах.  
    У сферы навуковых інтарэсаў дацэнта Д.У. Дубініна знаходзяцца праблемы этналогіі і, перш за ўсё, вывучэнне народных звычаяў і абрадаў.   Вялікую ўвагу Д.У. Дубінін удзяляе распрацоўцы пытанняў выкарыстання этналогіі як сродку патрыятычнага выхавання студэнтаў і школьнікаў і фарміравання ў іх нацыянальнай свядомасці. Менавіта гэтаму прысвечаны выдадзеныя ім у суаўтарстве дапаможнікі, якія маюць грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, для настаўнікаў і выхавацеляў дашкольных устаноў.
     Дацэнт М.Ф. Бандзелікаў адным з першых распрацаваў праграму курса крыніцазнаўства Беларусі і выдаў адпаведны вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычных факультэтаў. Ён надае вялікую ўвагу арганізацыі гісторыка-краязнаўчай практыкі, з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў праграм і метадычных рэкамендацый па іх правядзенні.   
    Выкладчык А.У. Канойка праводзіць семінарскія заняткі па вучэбных дысцыплінах «Краязнаўства і этналогія Беларусі» і «Археалогія Беларусі». Даследуе ролю транспарту ў эканоміцы Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.
Значны след у гісторыі кафедры пакінулі старшыя выкладчыкі В.І. Мярзляк і А.Р. Праннік. В.І. Мярзляк самааддана займаўся арганізацыяй педагагічнай практыкі на гістарычным факультэце. Ён распрацаваў   праграмы педагагічнай практыкі і падрабязныя метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў і метадыстаў. Больш за 35 гадоў прысвяціў выкладанню дапаможныя гістарычных дысцыплін А.Р. Праннік. Ім зроблена шмат для навукова-метадычнага забеспячэння выкладання курса – ён з’яўляўся першым стваральнікам базавай і тыпавой праграмы па дадзеным прадмеце.
Істотны ўнёсак у навукова-даследчую скарбонку кафедры зрабіў дацэнт Л.У. Калядзінскі, які займаецца даследаваннем матэрыяльнай культуры беларускіх гарадоў 12–17 ст. Ён зрабіў шмат для археалагічнага вывучэння гарадоў Віцебска, Слуцка і асабліва Капыля. У 1996–1999 гг. і 2005 г. у г. Капылі студэнты гістарычнага факультэта ажыццяўлялі шырокамаштабныя раскопкі на плошчы больш за 600 кв. м. У іх ходзе было выяўлена больш за 10 000 індывідуальных знаходак, сярод іх шмат цікавых і арыгінальных. З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый па праблемах археалогіі, аўтарам артыкулаў у чатырохтомнай “Археалогіі Беларусі” і шасцітомнай “Гісторыі Беларусі”, удзельнікам Міжнародных кангрэсаў славянскай археалогіі (1985 г. і 1997 г.). Вопыт яго тэарэтычных і палявых даследаванняў знайшоў сваё абагульненне ў вучэбна-метадычным дапаможніку “Асновы археалогіі”, які выйшаў у 2013 г.


ФИЛИАЛЫ КАФЕДРЫ ВСПОМОГАТЕЛЬНЫХ ИСТОРИЧЕСКИХ ДИСЦИПЛИН И МЕТОДИКИ ПРЕПОДАВАНИЯ ИСТОРИИ:

1. На базе ГУО «Средняя школа № 95 г. Минска»
Местоположение: ул. Гая, д. 34, каб. 31.
Телефон: 335–06–59.
Заведующий: кандидат педагогических наук, доцент И.И. Богданович.
Секретарь: учитель истории А.В. Абрамчук.
Дата открытия: 1 сентября 2014 г

 

 

 

 

 

 

 

 

2. На базе ГУО «Средняя школа № 182 г. Минска»
Местоположение: ул. Карвата, д. 20.
Телефон: 385–07–70.
Заведующий: магистр исторических наук А.В. Конойко.
Секретарь: учитель истории К.П. Мирниченко.
Дата открытия: 1 января 2015 г.