220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
Славянской истории и методологии исторической науки

Контактные данные: 220050, г. Минск, ул. Советская 18, корп. 1, каб. 71.  Тел.: (+37517) 3278235.

У 1931 г. з утварэннем Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута на сацыяльна-эканамічным факультэце была арганізавана кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. У 1944 г. яна атрымала назву «Кафедра гісторыі СССР», з абвяшчэннем дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь — «Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі». Яе загадчыкамі па чарзе былі А. I. Воранава (1944-1948), I. С. Краўчанка (1948-1952), А. В. Палонскі (1952-1972), В. М. Фамін (1972-1997), з 1997 г. — А. П. Жытко.

У розныя гады на кафедры працавалі прафесары А. I. Воранава, А. П. П’янкоў, А. Ц. Караткевіч, А. М. Люты, У. В. Тугай. Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці А. I. Воранавай з’яўлялася гісторыя рабочага руху ў Беларусі на пачатку XX ст. Прафесар А. П. П’янкоў даследаваў праблемы развіцця феадальных адносін на Русі ў ХIV-ХVІ стст. А. Ц. Караткевіч вывучаў пытанні правядзення рэформы 1861 г. Прадметам доктарскай дысертацыі А. М. Лютага з’яўляўся генезіс капіталізму ў Беларусі, У. В. Тугай вывучаў гісторыю этнасаў у краі.

3 1993 г. на кафедры ўпершыню ў рэспубліцы пачаў чытацца курс «Метадалогія гісторыі», а з 1997 г. — цыкл рэлігіязнаўчых дысцыплін. На сучасным этапе выкладчыкамі кафедры чытаюцца 18 спецкурсаў і курсаў па гісторыі Расіі, Украіны, паўднёвых і заходніх славян, рэлігіязнаўства і інш. Адпаведна гэтым дысцыплінам створаны тыпавыя і базавыя праграмы.

Асноўнымі напрамкамі навукова-даследчай працы выкладчыкаў з’яўляюцца сацыяльная гісторыя Беларусі і Расіі перыяду капіталізму, франка-руская вайна 1812-1814 гг., гісторыя Чэхіі і Славакіі. Кафедра актыўна ўдзельнічае ў стварэнні рэспубліканскіх фундаментальных навуковых праграм. У апошнія гады выкладчыкі распрацоўваюць праблемы эвалюцыі саслоўнага і бессаслоўнага самакіравання ў Беларусі і яго ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці краю ў межах дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры». На кафедры вядзецца падрыхтоўка магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў.

Выкладчыкі кафедры падрыхтавалі шэраг вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ «Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму: у 5 частках», «Русская живопись во второй половине XIX в.», «История Украины с древнейших времён до середины XVII в.» і інш. Прафесар В. М. Фамін — аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, а прафесар А. П. Жытко з’яўляецца сааўтарам падручніка «Мая Радзіма — Беларусь».

У апошнія гады на базе кафедры праводзіліся рэспубліканскія навукова-тэарэтычныя канферэнцыі: «Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы (27 кастрычніка 2005 г.)»; «Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100-годдзя выхаду ў свет газеты «Наша ніва» (10 лістапада 2006 г.)»; «Актуальныя праблемы сацыяльнай гісторыі Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.): да 90-годдзя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.» (23 лютага 2007 г.); «Актуальныя праблемы станаўлення і развіцця беларускай дзяржаўнасці: да 90-год-дзя ўтварэння БССР» (27 лютага 2009 г.).

Віталь Міхайлавіч Фамін працуе на кафедры з 1964 г. У 1972-1997 гг. — загадчык кафедры. Чытае курс лекцый па гісторыі ўсходніх славян пачатку XX ст. Займаецца даследаваннем гісторыі прафсаюзаў Беларусі пасляваеннага перыяду. Па гэтай тэме абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, апублікаваў 2 манаграфіі і шэраг навуковых артыкулаў. Пад яго кіраўніцтвам былі абаронены 31 кандыдацкая і 4 доктарскія дысертацыі. Можна ўпэўнена сцвярджаць, што ў Беларусі склалася навуковая гістарычная школа В. М. Фаміна.

У сааўтарстве з А. П. Жытко зрабіў 2 выпускі вучэбнага дапаможніка для студэнтаў па гісторыі Беларусі (1945-2002), з’яўляецца сааўтарам вучэбнага дапаможніка «Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму: у 5 частках». На працягу апошніх 17 гадоў займаецца падрыхтоўкай падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для IX, X, XI класаў агульнаадукацыйнай школы. У 70-80-я гг. быў галоўным рэдактарам міжведамаснага зборніка «Вопросы истории». Выдадзена 12 выпускаў.

Валянціна Рыгораўна Федарасава ў 1967 г. закончыла гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага. У 1976 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кіеўская Русь у працах савецкіх гісторыкаў». 3 1970 г. — асістэнт, з 1979 г. — дацэнт кафедры гісторыі СССР. На кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі чытае курсы «Гісторыя Украіны (ХІІ-ХVIII стст.)», «Гісторыя канфесій у Беларусі», «Гістарыяграфія гісторыі паўднёвых і заходніх славян».

Навуковыя інтарэсы — гісторыя славян перыяду старажытнасці і сярэднявечча, гісторыя і гістарыяграфія паўднёвых і заходніх славян. Па гэтай праблематыцы ёю апублікавана звыш 20 артыкулаў. Выдала 2 вучэбна-метадычныя дапаможнікі: «Руская культура (ІХ-ХVІІ стст.)», «Гісторыя Украіны са старажытных часоў да сярэдзіны XVII ст. Практыкум».

Наркіса Данілаўна Ляўковіч у 1970 г. закончыла гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага. У 1974 г. паступіла ў аспірантуру, у 1977 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Деятельность трудящихся химической промышленности Белоруссии по ускорению технического прогресса (1959-1965 гг.)». 3 1977 г. — выкладчык кафедры гісторыі СССР МДПІ, з 1983 г. — дацэнт. Займаецца праблемамі сацыяльна-эканамічнай і палітычнай гісторыі Беларусі і Расіі другой паловы XIX ст., якія знайшлі адлюстраванне ў 20 навуковых артыкулах. Н. Д. Ляўковіч — аўтар вучэбнага дапаможніка «Русская живопись во второй половине XIX века» і практыкума «Гісторыя ўсходніх славян (1861-1900 гг.)» для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ. На кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі чытае курсы «Гісторыя Расіі. 1861-1917 гг.» і «Гісторыя вальнадумства і атэізму».

Фёдар Аляксандравіч Шумскі ў 1987 г. закончыў гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага, а ў 1990 г. — аспірантуру на кафедры гісторыі СССР. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Участие профсоюзов Беларуси в охране здоровья трудящихся (1976—1985 гг.)». 3 1996 г. — дацэнт кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. Чытае курс «Гісторыя ўсходніх славян. 1917-1945 гт.». Аўтар 40 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, куратар студэнцкіх груп.

Ігар Аляксеевіч Груцо ў 1982 г. закончыў гістарычны факультэт МДГП імя М. Горкага. У 1989 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Крестьянское хозяйство Беларуси в первой половине XIX века». Дацэнт кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. 3 1989 г. даследуе падзеі ваеннай кампаніі французскай арміі 1812 г. Прыярытэтным напрамкам з’яўляецца рэканструкцыя гісторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і рэлігійных рэліквій, захопленых напалеонаўскай арміяй у Маскве, а таксама сімвалаў воінскага гонару яе французскіх палкоў. Праводзіць практычныя пошукі на месцы пераправы Вялікай арміі праз р. Бярэзіну, вынікам чаго стала ўдакладненне каардынат двух мастоў, па якіх ажыццяўлялася пераправа, аднаўленне гістарычных помнікаў і ўстаноўка новых на месцы пераправы.

I. А. Груцо — член навуковых таварыстваў «Цэнтр напалеонаўскіх даследаванняў» (Францыя) і «Міжнародная напалеонаўская асацыяцыя» (Канада — Манака).

Вынікі навуковай дзейнасці знайшлі адлюстраванне ў 3 манаграфіях «Судьба московских трофеев Наполеона в Отечественной войне 1812 года», «История московских трофеев Наполеона и исследование березинской версии их судьбы на базе документальных и вещественных источников», «Национальные реликвии Франции и России в военной кампании 1812 года: историография, источники». Друкаваўся ў навуковым зборніку «NAPOLEON a la BEREZINA 26-29 Novembre 1812» / Sous la Direction de Fernand Emile BEAUCOUR». Аўтар 40 артыкулаў.

Святлана Аляксандраўна Талмачова ў 1996 г. закончыла гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка. 12 снежня 2002 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Сялянскае самакіраванне ў Беларусі (1861-1901 гг.)». Кандыдат гістарычных навук (2002), дацэнт (2006). 3 2002 па 2004 г. працавала старшым выкладчыкам факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ, з 2004 г. — на кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2004/05 навучальным годзе — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце гістарычнага факультэта БДПУ, была куратарам акадэмічных груп студэнтаў. Выкладае вучэбныя дысцыпліны: «Гісторыя ўсходніх славян (Расія і Украіна)», «Філасофія рэлігіі», «Сучасныя нетрадыцьшньш культы і абрады», «Псіхалогія рэлігіі», «Дзяржава і рэлігія», «Гісторыя іудаізму», чытае спецкурс «Балгарыя ў ХVIII-ХІХ стст. (Балгарскае нацыянальнае адраджэнне)». Ажыццяўляе кіраўніцтва магістрантамі. Сфера навуковых інтарэсаў і праблематыка навуковых даследаванняў — сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі перыяду капіталізму.

Наталля Мікалаеўна Прыступа закончыла гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка ў 2000 г., у 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Концепция   национального социализма Чехословацкой националыю-социалистической партии (30-40-е гг. XX в.)». 3 2005 г. — дацэнт кафедры. Чытае курсы «Гісторыя ўсходніх славян. 1945 г. — пачатак XXI ст.» і спецкурс «Чэхі і славакі ў XX ст.». Апублікавала 22 навуковыя артыкулы па гісторыі Чэхаславакіі.

Сігізмунд Пятровіч Барадзін у 1989 г. закончыў гістарычны факультэт МДПІ імя М. Горкага. У 1994-1998 гг. вучыўся ў аспірантуры Люблінскага каталіцкага універсітэта, пасля яе заканчэння абараніў дысертацыю «Польска-савецкая партызанская вайна на Навагрудчьше ў 1943-1944 гг.». Доктар гуманітарных навук у галіне гісторыі Польшчы. Даследуе гісторыю Арміі Краёвай і савецкага партызанскага руху ў Заходняй Беларусі, вынікам чаго з’явіліся 2  манаграфіі і 40 навуковых артыкулаў.

Анатоль Паўлавіч Жытко закончыў гістарычны факультэт МДШ імя М. Горкага ў 1979 г., у 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі прафсаюзаў БССР.

3 1997 г. узначаліў кафедру славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. У 2003 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Дваранства Беларусі і яго роля ў сацыяльна-эканамічным развіцці краю. 1861-1914 гг.». Займаецца праблемамі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі перыяду каліталізму. Навуковы рэдактар і сааўтар вучэбнага дапаможніка ў 5 частках «Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму». Аўтар звыш 100 навуковых артыкулаў. Чытае курс «Метадалогія гістарычнай навукі».

Арганізацыйную і метадычную работу на кафедры ажыццяўляюць вядучы лабарант Ірына Іванаўна Дрывень і лабарант першай катэгорыі Алена Леанідаўна Дзянісава. У 2006 г. I. I. Дрывень закончыла аспірантуру. Па сумяшчальніцтве чытае курс «Гісторыя паўднёвых і заходніх славян са старажытных часоў да канца XVIII ст.». Сааўтар вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі пачатку XX ст.