220030, Республика Беларусь, 
г.Минск, ул.Советская, 18
 
Исторический факультет, корп.1
Дневная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264025,
3 этаж, каб. 34
Заочная форма 
получения образования
тел. (+37517) 2264617,
3 этаж, каб. 31

E-mail: hist-fac@bspu.by ; shupliak@gmail.com

kav_hist@mail.ru

Дополнительно

Форма обратной связи




 Студенческая научно-исследовательская лаборатория СНИЛ БГПУ исторический


НАШИ ПРОЕКТЫ:

 


Поиск по сайту:
События
Истории Беларуси

Контактные данные: 220050, г. Минск, ул. Советская 18, корп. 1, каб. 94.  Тел.: (+37517) 3277738.

Кафедра гicтopыi Беларусі была ўтворана ў верасні 1971 г. У яе склад уваходзілі член-карэспандэнт АН Беларусі доктар гістарычных навук, прафесар Н. В. Каменская (загадчык кафедры), выпускнікі факультэта кандыдаты гістарычных навук В. М. Фамiн, В. Ц. Іcaeў, Л. Р. Казлоў, старшыя выкладчыкі М. Р. Гнеўка i В. А. Ванцэвіч, а з наступнага вучэбнага года — кандыдат гістарычных навук Н. Р. Паўлава, а затым выкладчык А Р. Праннік.

Ніна Васільеўна Каменская нарадзілася 28 снежня 1913 г. у г. Асіповічы Maгiлёускай губерні ў сям’і рабочага-чыгуначніка. Скончыла сямігодку, Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, настаунічала ў в. Карытнае Асіповіцкага раёна. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта Maгiлёускага педагагічнага інстытута яна — настаўнік гісторыі ў Магілёве i Бабруйску.

У 1939 г. Н. В. Каменская паступіла ў аспірантуру інстытута гісторыі АН СССР. Яе навуковым кіраўніком была акадэмік А. М. Панкратава. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, інстытут з Масквы быў эвакуіраваны ў Разанскую вобласць. У сакавіку 1943 г. Ніна Васільеўна вяртаецца ў Маскву i працягвае навуковую дзейнасць. 3 1945 г. яна працавала старшым навуковым супрацоўнікам інстытута гісторыі АН БССР, абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У 1946 г. выйшла манаграфія Н. В. Каменскай «Утварэнне БССР», у 1948 г. — «Образование БССР», у 1954 г. — «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя i ўтварэнне БССР», у 1957 г. — «Первые социалистические преобразования в Белоруссии».

3 мая 1946 па верасень 1948 г. Н. В. Каменская працавала намеснікам дырэктара інстытута гісторыі АН БССР, затым загадчыкам кафедры гісторыі БССР БДУ. У 1955-1956 гг. дактарантка інстытута гісторыі АН СССР, загадчык сектара гісторыі Савецкай Беларусі інстытута гісторыі АН БССР. У кастрычніку 1957 г. была прызначана намеснікам дырэктара інстытута па навуковай рабоце. У 1958 г. паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Участие белорусского народа в разгроме интервентов и белогвардейцев и социалистическое строительство в Белоруссии в годы Гражданской войны», у 1959 г. Ніна Васільеўна абрана членам-карэспандэнтам АН БССР.

Н. В. Каменская была аўтарам i рэдактарам двухтомнай «Истории БССР» (1958), у 1961 г. у сааўтарстве з В. Р. Гнеўка i А. П. П’янковым выдала «Программу по истории БССР для высших учебных заведений», з’яулялася адным з аўтарау i рэдактарам падручніка па гісторыі Беларусі для вучняў VII-VIII класаў сярэдняй школы. Удзельнічала ў падрыхтоўцы i выданні буйных абагульняльных прац: «Историография социалистического и коммунистического строительства в СССР» (1962), «Октябрь и Гражданская война в СССР» (1966), «История национально-государственного строительства в СССР» (1968), «История СССР» (1967, т. VII). У 1963 г. выдадзена манаграфія Каменскай «Белорусский народ в борьбе за советскую власть». Пры яе ўдзеле былі падрыхтаваны кнігі «Победы советской власти в Белоруссии» (1967), «Очерки истории КПБ» (1973, ч. 1). 3 1969 па 1974 г. Ніна Васільеўна працавала прарэктарам па навуковай рабоце МДПІ імя М. Горкага. Па яе ініцыятыве была ўтворана кафедра гісторыі БССР, якую яна і ўзначаліла ў 1971 г.

У 1974 г. Н. В. Каменская зноў вярнулася ў Інстытут гісторыі, дзе працавала старшым навуковым супрацоўнікам-кансультантам. Нягледзячы на цяжкую хваробу, яна завяршыла працу над сваёй апошняй манаграфіяй «Становление народного образования в Белоруссии (1917-1920 гг.)» (1980).

Аўтар больш за 150 прац, у тым ліку 7 манаграфій. Падрыхтавала 23 кандыдаты навук, 6 з якіх у далейшым сталі дактарамі гістарычных навук. Узнагароджана ордэнам Дружбы народаў, двума ордэнамі «Знак Почёта», 4 медалямі, 4 граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1981 г. ёй было прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча навукі БССР.

У 1974 г. кафедру гісторыі БССР узначаліў кандыдат гістарычных навук, дацэнт, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Дарафеевіч Каўшараў. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені і 14 медалямі. Пасля вайны да 1947 г. служыў у штабе Іркуцкай ваеннай акругі і завочна вучыўся ў Новазыбкаўскім педагагічным інстытуце. У 1947 г. былыя настаўнікі былі дэмабілізаваны, і, здаўшы дзяржаўныя экзамены ў г. Іванава, М. Д. Каўшараў разам з сям’ёй вярнуўся ў г. Добруш, дзе 3 гады працаваў інспектарам раённага аддзела адукацыі. У 1950 г. Мікалай Дарафеевіч паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Пасля заканчэння аспірантуры працаваў інспектарам Міністэрства адукацыі БССР і па сумяшчальніцтве выкладчыкам кафедры гісторыі СССР МДПІ імя М. Горкага, з лістапада 1955 г. — старшым выкладчыкам.

У 1959 г. Мікалай Дарафеевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю «Роль комсомола в восстановлении и развитии социалистической промышленности БССР в период четвёртой пятилетки» і атрымаў вучоную ступень кандыдата гістарычных навук. У снежні 1961 г. М. Д. Каўшараў быў прызначаны дэканам гісторыка-геаграфічнага факультэта, а ў маі 1962 г. абраны на пасаду дацэнта кафедры гісторыі СССР, а 27 мая 1964 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнта гэтай кафедры.

21 студзеня 1965 г. М. Д. Каўшарава абралі на чарговы тэрмін на пасаду дэкана гісторыка-геаграфічнага факультэта, на якой працаваў да 31 жніўня 1974 г. У 1974 г. Мікалай Дарафеевіч быў прызначаны загадчыкам кафедры гісторыі БССР МДПІ імя М. Горкага, з 1 кастрычніка 1985 г. пераведзены на пасаду дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, на якой працаваў да 1 ліпеня 2002 г. У гэты перыяд ён актыўна працаваў над доктарскай дысертацыяй.

Мікалай Дарафеевіч выкладаў курсы гісторыі СССР, гісторыі Беларусі на гістарычным факультэце БДПІ імя М. Горкага, чытаў курсы лекцый па айчыннай гісторыі ў БДУ і Вышэйшай партыйнай школе, з’яўляўся членам спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры БДУ, членам гістарычнай секцыі метадычнага савета пры Міністэрстве вышэйшай адукацыі БССР.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі інстытута і Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

У кабінеце гісторыі БССР працавалі лабарантамі выпускнікі факультэта Ж. Канцавая, А. Руткоўская, В. Трубчанка, В. Максіменка. Кафедра забяспечвала выкладанне курсаў па гісторыі Беларусі, методыкі выкладання гісторыі і грамадазнаўства, дапаможных гістарычных дысцыплін, гістарычнага краязнаўства, арганізацыю і правядзенне педагагічнай і вучэбнай практык. 3 1981 г. кафедра змяніла назву — «Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі». У гэтыя гады былі выдадзены брашура і манаграфія М. Д. Каўшарава, прысвечаныя калектыву рабочых Добрушскага цэлюлозна-папяровага камбіната «Герой працы» і ўсёй цэлюлозна-папяровай прамысловасці рэспублікі і ролі камсамола Беларусі ў аднаўленні прамысловасці БССР у 1946-1950 гг. Ніна Рыгораўна Паўлава ў сааўтарстве выдала першы ў рэспубліцы вучэбны дапаможнік для вучняў сярэдняй школы «История БССР», Мікалай Рыгоравіч Гнеўка — «Иллюстрированную хронологическую таблицу по истории БССР для средней школы», выкладчыкі В. А. Ванцэвіч і I. I. Багдановіч — артыкулы па методыцы выкладання гісторыі ў сярэдняй школе. 3 1971 па 1985 г. члены кафедры выдалі 145 навуковых артыкулаў і дапаможнікаў.

У 1985 г. кафедру ўзначаліў кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Міхайлавіч Люты, які ў 1990 г. абараніў доктарскую дысертацыю і ў 1991 г. атрымаў вучонае званне прафесара. На кафедру прыйшлі новыя кадры: А. У. Балыкоў, В. А. Пілецкі, А. А. Цобкала, С. А. Адамовіч.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Пачаўся новы этап не толькі ў даследаванні гісторыі Беларусі, але і ў яе выкладанні. Значна павялічыўся аб’ём гадзін па курсе гісторыі Беларусі на гістарычным факультэце, на ўсіх факультэтах БДПУ быў уведзены абавязковы курс айчыннай гісторыі.

У 1992 г. пасля рэарганізацыі кафедры гісторыі КПСС калектыў кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін папоўніўся высокапрафесійнымі выкладчыкамі, дактарамі гістарычных навук, прафесарамі А. М. Мацко і М. К. Сакаловым, кандыдатамі гістарычных навук, дацэнтамі С. Дз. Жмуроўскім, I. Б. Канапацкім, В. Ф. Кушнерам, А. К. Лабанком, В. С. Лукіным, В. П. Паўлавым.

У 1992 г. кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін падзялілася на дзве самастойныя кафедры: гісторыі Беларусі (загадчык — доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Люты) і методыкі выкладання гісторыі і дапаможных гістарычных дысцыплін (загадчык — кандыдат педагагічных навук, дацэнт I. I. Багдановіч).

У 1993 г. з Інстытута гісторыі НАН Беларусі на кафедру прыйшлі выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ, кандыдаты гістарычных навук М. М. Забаўскі і М. Я. Сяменчык. Па сумяшчальніцтве выкладалі вядучыя навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі, дактары гістарычных навук М. В. Біч і В. I. Мялешка.

На кафедры гісторыі Беларусі паспяхова працавалі аспірантура і дактарантура. 3 1990 г. і па сённяшні дзень на ёй падрыхтаваны 6 дактароў навук (А. М. Люты, М. А. Бяспалая, М. М. Забаўскі, М. Я. Сяменчык, А. Д. Грыгор’еў, В. А. Пілецкі) і 37 кандыдатаў, выдадзена 28 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў і больш за 1,5 тыс. навуковых артыкулаў.

Члены кафедры ўдзельнічалі ў распрацоўцы 6 тэм па Фондзе фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь, новых вучэбных стандартаў, базавых і тыпавых праграм па гісторыі Беларусі і гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Сёння на кафедры працуюць 3 дактары навук, прафесары М. М. Забаўскі, А. М. Люты (загадчык кафедры), 7 кандыдатаў навук, дацэнты А. Ф. Вялікі, 3. I. Канапацкая, А. Э. Лютая, Л. Э. Пракаповіч, А. Ф. Рацько, М. М. Сакалоў, Л. Л. Шкуцько. Кафедра забяспечвае выкладанне 4 курсаў: гісторыі Беларусі, гістарыяграфіі гісторыі Беларусі, гістарыяграфіі гісторыі ўсходніх славян і курс для магістрантаў «Актуальныя праблемы айчыннай гісторыі».